Ят
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ят (Яць), Ет, Ют — мужчынскае імя і вытворнае прозьвішча.
Паходжаньне
Юта, Ёта або Юда (Juto, Joto, Judo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -ют- (-юд-, -ят-) паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Юцейка (Ютка, Ютыка, Ятэйка, Ятэка, Юдзейка, Юдзека), Ютэль (Юдэль, Ядэла, Ёдэль), Юцень (Юдзін, Юцінь), Ютша, Біят (Біюць), Білят, Вілят, Даўят (Даўют), Карыят, Мінят (Мінют). Адзначаліся германскія імёны Jüttke (Jüdicke), Jutilo (Judel), Jutten (Judin), Jutsche, Byatt, Bilaeth, Wiliatus, Dowyatt (Daviato), Cariatto, Miniatus (Miniott).
Адпаведнасьць імя Ёт германскаму імю Joto сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Імя Юта гістарычна бытавала ў Польшчы[5].
У Прусіі бытавалі імёны Jote (1352 год)[6], Jotell / Judel[b] (1383, 1398 і 1419 гады)[6], Jvdenne[c] (1388, 1398 і 1399 гады)[6], Judute[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Яту семъица (1440—1492 гады)[12]; люди наших бортевъ… а Мотка Ятевича (12 траўня 1511 году[13], 29 траўня 1511 году[14]); люди… Юта Монъвиловича (22 жніўня 1523 году)[15]; люди зъ Жижморъ… Радвилъ Ятевич[16], люди жыжморскии… Радвил Ятевич… Юхна Ятевича[17] (15 лістапада 1533 году); бояре повету Ковенъского, на имя Андреи Ятовичъ… Онъдрея Етовича… Онъдрей Етовичъ (9 жніўня 1539 году)[18]; Ян Ятевич (1 ліпеня 1542 году)[19]; з роду Етовичов от Жеимъ Лукашу Павловичу, Мисю Анд[ры]яновичу, Юр’ю Андрыяновичу (15 верасьня 1568 году)[20]; Jerszy [s] Jatowicz (1621 год)[21]; od domu mieszczanina Andrzeja Kaptura Jutowicza (1666 год)[22]; Jana Jutowicza (1666 год)[23]; Marcin Jatowicz (1667 год)[24]; Jutowicz (1671—1681 гады)[25][d].
Remove ads
Носьбіты
- Ят — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Андрэй Етавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў 1539 годзе
- Шчасны Ятовіч — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[27]
- Сідар Ютовіч — жыхар вёскі Багданава (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1704 годзе[28]
Яты (Jat) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[29].
Ятовічы (Jatowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].
Юта (Jutta) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[31].
На гістарычнай Лідчыне існуюць вёскі Юцеўцы і Юцюны, на гістарычнай Браслаўшчыне — Юцішкі.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -ёт- зь летувіскай мовы[3]
- Таксама:
- Ютслаў: бояре ковенъскии… а Юрей Ютъсловичъ (1 красавіка 1546 году)[26]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads