Транята
вялікі князь літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Траня́та (1210—1264) — вялікі князь літоўскі (1263—1264), князь жамойцкі (?—1264). Пляменьнік (сын сястры) Міндоўга.
Імя
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Транята паходзіць ад германскага thrau- 'помста'[1]. Адзначаліся старажытныя германскія імёны Throant, Truantdo, Troannus[2].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Traniat або Traniate (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[3]; Тренята (Галіцка-Валынскі летапіс)[4]; Trinota filius regis Lethowinorum (Хроніка Прускай зямлі)[5]; Stroynat (Старэйшая Аліўская хроніка)[6]; Treniata… Troniata (Хроніка Быхаўца)[7]; Тронята… Тройнята… з Тройнатом… Тройнят… Тронят (Хроніка літоўская і жамойцкая)[8]..
Remove ads
Біяграфія
Першы пісьмовы ўпамін пра Траняту знаходзіцца ў «Лівонскай рыфмаванай хроніцы» ў зьвязку зь бітвай на Дурбэ (1260 год), калі пад ягоным кіраваньнем жамойты разьбілі крыжакоў і прынялі ўладу Міндоўга. Транята выконваў ролю ягонага намесьніка ў Жамойці і аднаго з найбліжэйшых дарадцаў, ідэоляга супольнага змаганьня ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэну[9].
У 1263 годзе Транята стаў адным з арганізатараў забойства Міндоўга і двух ягоных сыноў, па чым атрымаў вялікакняскі сталец[10]. Баючыся, што законныя спадкаемцы Міндоўга запатрабуюць саступіць уладу, падманам заклікаў у Наваградак пляменьніка Міндоўга — полацкага князя Таўцівіла (Філафея), — і забіў яго. Паставіўшы кіраваць Полацкам залежнага ад сябе нальшчанскага князя Гердзеня[11], пачаў такім чынам валадарыць на Літве, Жамойці і Русі[12].
Транята быў заўзятым паганцам, за ім пачаўся перасьлед хрысьціянаў, Літва вярнулася да паганскае веры. Зладзіў выправу на Мазовію і ордэнскую Прусію (менавіта, на ваколіцы Торуня — каля 400 км ад Літвы).
Неўзабаве сам быў забіты змоўцамі — прыхільнікамі Міндоўга[13] — на чале з Войшалкам.
Remove ads
Галерэя
- Уяўныя партрэты Траняты
- З хронікі А. Гваньіні «Апісаньне Эўрапейскай Сарматыі», 1611 г.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- М. Барвіцкі, 1908 г.
Папярэднік Міндоўг |
Вялікі князь літоўскі 1263—1264 |
Наступнік Войшалк |
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads