Ундэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ундэр (Ундар), Унтэр — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Унтэр (Untheri) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гунд- (-унт-) (імя ліцьвінаў Ундзіла; германскае імя Undila) паходзіць ад гоцкага hunds 'сабака' або *hunþs 'здабыча'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Zygmont Underowicz… Żygmont Underowicz (сакавік 1590 году паводле выпісу 8 студзеня 1712 году)[6]; земенинъ господарский земли Жомоитской панъ Адамъ Унъдеровичъ (5 ліпеня 1673 году)[7]; Elisabetha Unterowna (1701 год)[8]; Undryszki (1744 год)[9]; Anna Undor (1766 год)[10]; Magdalena Undarówna (1767 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

  • Альбэртына Ўндаровічава (Ундэровічава) — шляхцянка-каталічка з ваколіцаў Цельшаў, якая мела ў валоданьні зямлю на 1882 і 1889 гады[12][13]
  • Вінцэнт і Тэкля Ўндэровічы — шляхцічы-каталікі з ваколіцаў Цельшаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1889 год[13]

Ундэровічы (Underowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[14].

Ундаровіч — літоўскі шляхецкі род[15].

Ундэровіч (Underowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16].

У 1905 годзе існаваў засьценак Ундрышкі ў Лынтупскай воласьці[17].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads