Солаўе
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́лаўе[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 5 кілямэтраў на поўнач ад Воршы і за 3 кілямэтры на ўсход ад аўтамагістралі Санкт-Пецярбург — Адэса (у межах Беларусі — магістраль М8). Солаўе ўваходзіць у склад Андрэеўшчынскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першае ўпамінаньне 1595 год у складзе маёнтка Селішча Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[1]
У 18 стагодзьдзі Солаўе ў Дубровенскім графстве, уласнасьць Сапегаў.[4]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22.07.1773 году Солаўе ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22.03.1777 па 31.12.1796 у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10.01.1778 па 31.12.1796). З 01.12.1796 па 27.02.1802. Аршанскі павет Беларускай губэрні. З 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня, Аршанскі павет, Высокаўская воласьць. [5]
З 1792 году ва уласнасьці Любамірскіх у маёнтку Межаўскі ключ. Побач знаходзілася вёска Малое Солаўе. У 1910 годзе Солаўянскаму сялянскаму таварыству належала ў сяле 523 дзесяціны і ў вёсцы 305 дзесяцін зямлі.[6]
Найноўшы час
З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня вёска Солаўе – цэнтар Кудаеўскага сельсавету ў Аршанскім раёне, Аршанскай акругі, з 26 ліпеня 1930 году, Аршанскі раён, БССР. У 1934 гаду сяло і вёску аб'ядналі. З 15 студзеня 1938 году Аршанскім раёне, Віцебскай вобласьці. Пад нямецкай акупацыяй з сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў. У 1944 годзе ў Солаўе ўтварылі калгас «Ленінскія ўсходы», які ў 1950 годзе далучылі да калгаса «імя Чапаева» з цэнтрам у Міцькаўшчыне.[7][8][9]
Аграфірма «Штотц Агро-Сэрвіс Міцькаўшчына» запрацавала ў 2003 годзе на зямлі плошчай 3000 га.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
Страчаная спадчына
У 1857 годзе к царкве былі прыпісаны: сяло Солаўе; вёскі: Вялікая Міцькаўшчына, Засьценак Кудаеўскі, Кудаева, Малая Міцькаўшчына, Пугачова, Селішча, Солаўе, Стражава (Княжа), Хлусава, Чыжоўка, Якубава.[10]
Асобы
- Леанід Калодзежны (*28.02.1935 Солаўе — †26.12.2003 Ворша) — беларускі пісьменьнік, мастак-афарміцель.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads