Холы
вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Холы (з 1920 году — Лі́пень[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы. Цэнтар сельсавету Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 905 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі, за 126 км ад Магілёва; на аўтамабільнай дарозе Асіпавічы — Сьвіслач.
Холы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Remove ads
Назва
Варыянты традыцыйнай назвы мястэчка: Холы (Хола), Холва (Холвы), Холуя[2] (Халуй, Халуі).
У 1920 годзе бальшавікі перайменавалі Холы ў «Ліпень» у гонар месяца захопу імі мястэчка — ліпеня таго ж году.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Згадваецца ў 1593 і 1594 гг. як вёска Халуй у складзе маёнтка Жыцін у Менскім павеце ВКЛ[3]. Уваходзіла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1793 годзе каля мястэчка існаваў маёнтак Халуйкі, дзеяў касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Холы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1797 годзе айцы-езуіты збудавалі ў мястэчку новы касьцёл.
На 1861 год у Холах існавалі царква і малітоўная школа. У 1885 годзе расейскія ўлады збудавалі новую царкву. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 57 двароў, дзеялі царква і малітоўны дом, працавалі школа, карчма і 7 крамаў. У пачатку XX ст. тут збудавалі лесапільню і млын. На 1917 год — 84 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Холы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Холы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 годзе ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4], дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 годзе у Холах было 98 двароў, працавалі млын і лесапільны завод, на 1940 год — 284 двары.
У 1967 годзе да Холаў далучылі вёскі Крынічкі, Новае Жыцьцё, Валадарск, Старасельле, Акоп і Тодараў Кут. На 1986 год у вёсцы было 406 двароў, на 1999 год — 401, на 2002 год — 385. У 2000-я гады Холы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 235 чал.[5]; 1897 год — 563 чал. у мястэчку Холах і 115 чал. у маёнтку Холах[6];
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 561 чал.; 1917 год — 568 чал. у мястэчку Холах, 119 чал. у маёнтку Холах і 6 чал. у лясной вартоўні; 1940 год — 852 чал.; 1959 год — 894 чал.; 1970 год — 1123 чал.; 1986 год — 951 чал.; 1999 год — 1000 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 872 чал.; 2007 год — 905 чал.
Інфраструктура
У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, пошта.
Плян
Плян Холаў прастакутна-радыяльны, квартальны. Забудова ў асноўным драўляная сядзібнага тыпу. Мураваныя будынкі на паўночнай ускраіне. Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар на скрыжаваньні 2 галоўных вуліцаў, вакол сквэру.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Забудова гістарычная (кан. XIX — пач. XX стагодзьдзя; фрагмэнты)
Страчаная спадчына
- Касьцёл Сьвятога Крыжа (1797)
- Царква Раства Багародзіцы (XIX ст.)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads