Ціла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ціла, Ціль — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ціла, пазьней Ціль (Tilo, Zilo, Zill[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ціл- паходзіць ад гоцкага (ga)tils 'прыдатны, зручны, прыстойны'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Цілен, Цільвін, Цільмунт. Адзначаліся германскія імёны Zillen, Tziliwin, Zilimund.

У Польшчы адзначаўся тапонім (відаць, вытворны ад антрапоніму) Tylmin[b] (1570 год)[5].

У Прусіі бытавалі імёны Tyle, Tilko[c] (1376 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Tile (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[7]; у Лынкменех. Нарибуту Стекаланцовъ семъ чоловековъ… а Тиля (1440—1492 гады)[8]; у Лынъкменях Нарибуту шесть чоловековъ Стакалапаевъ… а Тиля (7 лістапада 1442 году)[9]; в Оникштенском повете… земли пустовских… Тилевщину (18 студзеня 1514 году)[10]; людей тяглых и пят земль пустовских въ Сомилишъской волости… а Тиловичи, три части Тиловичъ — служба (1529 год)[11]; s panem Janem Cilewiczem… panem Piotrem Cilewiczem (1621 год)[12][d].

Remove ads

Носьбіты

  • Ян і Пётар Цілевічы — троцкія шляхцічы, якія ўпамінаюцца ў 1621 годзе

Цілевічы — літоўскі шляхецкі род[21].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Цілевічы.

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -ціль- з балтыйска-летувіскіх моваў ад латыскага iz-tilt 'вытрымаць, выцерпець'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у латыскіх слоўніках)
  2. Адзначалася германскае імя Zillmann[2]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Cilica[2]
  4. Таксама:
    • Цілка (адзначалася старажытнае германскае імя Cilica[2]): земли пустовские леитские Жолудского повета… Тилковичов (17 кастрычніка 1516 году)[13];
    • Цільвік: земълю пустовъскую у повете Городеньскомъ на имя Пирутевъщыну Тильвиковщыну (13 лістапада 1524 году)[14], Тильвик Беитеневичъ[15], Анъдреи Тильвиковичъ[16] (1528 год), Цільвік (Cilwik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17];
    • Цільгаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Celgaud[18]): Tilgauten (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[19];
    • Тыльман (адзначалася германскае імя Zillmann[2]): Tylmon (15 жніўня 1783 году)[20]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads