Нарбут (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Нарбут (Нарбот), Норбут, Нарыбут, Нарбуд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Нарпод, пазьней Нарпот або Нарбот (Norpod, Norpoth[1], Narbot[2][3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[5], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[6], а аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) — ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[7] або ад асновы -буд- (-бод-)[8]. Такім парадкам, імя Нарбут азначае «захаваны корань»[9] (тое ж, што і імя Бутнар).

Адпаведнасьць імя Нарбут германскаму імю Norpod сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[10].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Nierbota[11]: Nyerbotha (1437 год), Nerbotha (1440 год), Petrus et Nicolaus Nerbothy de Mylczicze (1446 год), Petrus et Nicolaus Nerbothe de Mylczicze (1466 год)[12], per ipsos Petrum et Nicolaum Narboti (1469 год)[13][14]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Насебуд (Nasebud, Nesebud[15]): Nassebudo camerariis aliisque (каля 1143 году)[16], Godes filius Nesebud… Bogumil filius Nesebud… Nesebud filius Meley (1204 год)[17].

У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Narbot (Narbott, Norbot, Narbut, Narbutt, Norbat)[18].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Нарбудовіч (Narbudowicz)[19], Нарбутовіч (Narbutowicz, Narbuttowicz), Нарбат (Narbot), Нарбатовіч (Narbotowicz), Нарыбут (Narybut), Норбат (Norbot), Норбут (Norbutt)[20].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Нарбуту ставищо Орле на реце Сесюсе (1440—1492 гады)[21]; Нарибуту (Нарибут[22]; 1440—1492 гады, 7 лістапада 1442 году)[23]; domino Naributh Yatoltowicz (21 кастрычніка 1440 году)[24]; domino Naributh Calatowicz (14 студзеня 1459 году)[25]; Petro alias Dobrogosth Narbutowycz (20 верасьня 1471 году)[26]; herrnn Iaen Naerbotowitz (2 верасьня 1475 году)[27]; her Iaen Narbotowitcz (па 2 верасьня 1475 году)[28]; Narbud dedi quatuor decim grossos… Narbud (1477 год)[29]; Narbud (1478 год)[29]; Narbuth (31 кастрычніка 1484 году)[30]; Доброгосту Нарибутовичу 14 копъ с корчомъ в Браславли (23 лістапада 1486 году)[31]; Воитеху Нарибутовичу (6 сакавіка 1488 году)[32]; пану Доброгосту Нарибутовичу (17 сакавіка 1488 году)[33]; Narbuth Gynuilovicz (7 студзеня 1491 году)[34]; Nobilis Dobrogost Noributhowicz Lituanus laicus Wilnensis diocesis (7 траўня 1492 году)[35]; Alberto Narbutowicz (29 сьнежня 1505 году)[36]; by deme marschalcke heren Albrechte Narbotowitz (7 лютага 1509 году)[37]; nos Barbara Bonifacy olim Narbuthowicz relicta una (3 чэрвеня 1511 году)[38]; земль пустовских там жо в Дорсунишках… Нарбутовщины (19 сакавіка 1514 году)[39]; Нарбут Янкович… Ондреи Норъбутович (1537 год)[40]; чоловекъ господарски Нарбут Анъдрушкович (27 траўня 1543 году)[41]; село Нарбутовичовь… села Нарбутовичовъ (1554 год)[42]; Станиславъ Нарбутовичъ[43], отъ Марка Нарбутовича[44] (1567 год); з другое стороны моркгомъ Якова Нарбута (2 красавіка 1579 году)[45]; Нарбутъ Коваль (24 красавіка 1580 году)[46]; служба… Нарбут Воитъкович (XVI ст.)[47]; Балтромеи а Нарбут Остановичы зъ сынми двема — Валентиномъ Балтромеевичомъ а Матеюмъ Нарбутовичомъ (20 чэрвеня 1594 году)[48]; Laurin Narbutowicz (1602—1615 гады)[49]; Norbud… Narbud (1671—1681 гады)[50]; Narbutowicze (1744 год)[51]; F. Faustus Narbutt lmi An. in 2dum (1754 год)[52]; Helena Norbut (1760 год)[53]; Kazimierz Dowgiałło Narbutt… Antoni Narbutt (4 кастрычніка 1765 году)[54]; zaścianki… Narbatowszczyzna (1782—1783 гады)[55]; Parafia ikaźnieńska… Narbatowszczyzna, dwa zaścianki[56], Parafia Kowarska… Norbuty, wieś[57] (1784 год); Jan Norbutt (1803 год)[58]; Narbutowicz Jan (1837 год)[59].

Remove ads

Носьбіты

Нарбутовічы — парафіяне касьцёла ў Наваградку на 1850 год[62].

Нарбуты (Narbut) — прыгонныя зь вёскі Мацканаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[63].

Даўгялы-Нарбуты і Нарутовічы-Нарбуты — літоўскія шляхецкія роды[64].

Нарбутовічы (Narbutowicz) гербаў Ружа і Задора — літоўскія шляхецкія роды[65].

Нарбут (Narbut) і Нарбутовіч (Narbutowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[66].

У 1970-я гады ў Абольцах адзначалася прозьвішча Нарбут[67].

На гістарычнай Смаленшчыне адзначаецца прозьвішча Нарбут[68].

Норбат (Norbot) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[69].

На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксаваліся прозьвішчы Нарбот, Нарбуда і Нарбуд у летувізаваных формах[70].

У XVI ст. існавала сяло Нарбутавічы (Нарбутовичи) у Жамойцкім старостве[71].

У 1678 годзе ўпамінаўся хутар Нарбутаўка каля Нежыну[72].

У 1749 годзе ўпамінаўся маёнтак Нарбуцішкі ў Браслаўскім павеце[73].

Норбудэн (Norbuden, з гэтай назвы выводзілі асабовае імя Norbud[74]; Narbutten у 1590 годзе) — былая вёска каля Гумбінэну ў Прусіі[75].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць дзьве вёскі з назвай Нарбуты. На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Нарбутавічы, на гістарычнай Меншчыне — Нарбутава.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads