Чарняты (Менская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарня́ты[1]вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

  • 1868 год — вёска ў Манькавіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 15 двароў і 178 жыхароў.
  • 1904 год — на месцы вёскі існавалі фальварак і вёска. Фальварак зьяўляўся ўладаньнем князя Друцка-Любецкага і налічваў 48 жыхароў. Вёска налічвала 290 жыхароў.
  • З 1921 году — вёска і фальварак ў Манькавіцкай гміне Дунілавіцкага (з 1925 году — Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. У 1921 годзе вёска налічвала 20 двароў і 106 жыхароў, фальварак — 2 двары і 13 жыхароў.
  • З 12 кастрычніка 1940 году — у складзе Латвянскага сельсавету Пастаўскага раёну (з 25 лістапада 1940 году — МядзельскагаВялейскай (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай) вобласьці. У 1940 годзе — 33 двары і 160 жыхароў.
  • У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску (33 двары). Пасьля вайны была адбудаваная.
  • 1949 год — створаны калгас імя Сталіна.
  • З 1954 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «40 гадоў Кастрычніка» з цэнрам у вёсцы Лотва (да 22 кастрычніка 1957 году калгас меў імя Булганіна).
  • 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
  • 1960 год — насельніцтва вёскі складала 96 жыхароў.

29 верасьня 2006 году перададзеная зь ліквідаванага Лацьвянскага ў Мядзельскі сельсавет[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 17 жыхароў
  • 1999 год — 32 жыхары
  • 1 студзеня 1997 году — 25 двароў, 34 жыхары

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads