Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2021—2022 гадоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чэмпіянат Ангельшчыны па футболе 2021—2022 гадоў — 123-і розыгрыш чэмпіянату Ангельшчыны праходзіў з жніўня да чэрвеня. Спаборніцтвы ладзіліся ў шэрагу лігах, як то найвышэйшым дывізіёне вядомым як Прэм’ер-Ліга, а таксама ў сыстэме ліг Ангельскай футбольнай лігі, якая складаецца з трох ліг. Акрамя іх таксама ладзіліся спаборніцтва ў Нацыянальнай лізе, а таксама рэгіянальных лігах.

Прэм’ер-Ліга

«Манчэстэр Сіці» абараняў уласны тытул, здабыты ў папярэднім сэзоне, але зрабіў гэта ў апошнім туры. Пасьля адсутнасьці ў адзін сэзон да найвышэйшы дывізіён павярнуліся «Норыдж Сіці» і «Ўотфард». Пасьля 74 гадоў адсутнасьці таксама ўзяў удзел у розыгрышу «Брэнтфард». У адваротным кірунку рушылі «Фулгэм», «Ўэст Бромўіч» і «Шэфілд Юнайтэд».

Больш інфармацыі М, Каманда ...
Remove ads

Чэмпіёншып

У параўнаньні з папярэднім сэзонам у розыгрышу бралі ўдзел шэраг новых клюбаў. «Гал Сіці», «Пітэрбара Юнайтэд» і «Блэкпул» атрымалі права на ўдзел, падняўшыся зь Першай лігі. Яны занялі месца «Ўікама Ўандэрэрз», «Ротэргэма Юнайтэд» і «Шэфілду Ўэнздэю». З Прэм’ер-Лігі апусьціліся ў лігу «Фулгэм», «Ўэст Бромўіч» і «Шэфілд Юнайтэд», якія замянілі «Норыдж Сіці», «Ўотфард» і «Брэнтфард».

Больш інфармацыі М, Г ...
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Вынікі гульняў паміж сабою; 5) Лік перамог; 6) Лік гасьцявых забітых мячоў; 7) Пункты пэнальці; 8) Пункты за выдаленьні.
Заўвагі:
  1. «Рэдынг» быў пазбаўлены 6 пунктаў праз парушэньне правілаў прыбытку і ўстойлівасьці.
  2. «Дэрбі Каўнці» быў пазбаўлены 12 пунктаў празь пераход да зьнешняга кіраваньня і яшчэ 9 пунктаў за фінансавыя парушэньні.

Плэй-оф

13 траўня
16 траўня
Лутан Таўн1:1
0:1
Гадэрсьфілд Таўн
14 траўня
17 траўня
Шэфілд Юнайтэд1:2
2:1 (п. 2:3)
Нотынггэм Форэст
29 траўняГадэрсьфілд Таўн0:1Нотынггэм Форэст
Remove ads

Першая ліга

У параўнаньні з папярэднім сэзонам склад удзельнікаў зьмяніўся на 7 клюбаў, які перайшлі ў Першую лігу з Чэмпіёншыпу і Другой лігі. Гэтак з дывізіёну вышэй за Першую лігу апусьціліся «Ўікам Ўандэрэрз» і «Шэфілд Ўэнздэй», які ўключыліся ў барацьбу за павяртаньне ў другі дывізіён.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф

5 траўня
8 траўня
Ўікам Ўандэрэрз2:0
0:1
Мілтан-Кінз Донз
6 траўня
9 траўня
Сандэрлэнд1:0
1:1
Шэфілд Ўэнздэй
21 траўняСандэрлэнд2:0Ўікам Ўандэрэрз

Другая ліга

Як і заўжды ў розыгрышы Другой лігі ўзялі ўдзел 24 клюбы. З Нацыянальнай лігі далучыліся да розыгрышу «Сатан Юнайтэд» і «Гартлпул Юнайтэд», а ў адваротным кірунку рушылі «Грымсьбі Таўн» і «Саўтэнд Юнайтэд». «Мэнсьфілд Таўн» і «Ньюпарт Каўнці» 9 год усьцяж бралі ўдзел у розыгрышы Другой лігі.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф

14 траўня
18 траўня
Мэнсьфілд Таўн2:1
1:0
Нортгэмптан Таўн
15 траўня
19 траўня
Сўіндан Таўн2:1
0:1 (п. 5:6)
Порт Вэйл
28 траўняМэнсьфілд Таўн0:3Порт Вэйл
Remove ads

Нацыянальная ліга

«Грымсьбі Таўн» стаў першым былым клюбам элітных дывізіёнаў, які апускаўся ў Нацыянальную лігу двойчы. Перад розыгрышам ратацыя адбылася толькі з Другой лігай, то бок да розыгрышу далучыліся згаданы «Грымсьбі Таўн» і яшчэ «Саўтэнд Юнайтэд». У адваротным кірунку рушылі найлепшыя каманды папярэдняга сэзону — «Сатан Юнайтэд» і «Гартлпул Юнайтэд». Праз скасаваньне розыгрышу Нацыянальных ліг у дывізіёнах Поўнач і Поўдзень «Кінгс-Лін Таўн» і «Барнэт» захавалі свае месцы ў лізе.

Больш інфармацыі М, Каманда ...

Плэй-оф

23 траўняНотс Каўнці1:2 (д. ч.)Грымсьбі Таўн
24 траўняГаліфакс Таўн1:2Чэстэрфілд
28 траўняРэксэм4:5 (д. ч.)Грымсьбі Таўн
29 траўняСолігал Мурз3:1Чэстэрфілд
5 чэрвеняСолігал Мурз1:2 (д. ч.)Грымсьбі Таўн
Remove ads

Заўвагі

  1. «Дуўр Атлетык» быў пазбаўлены 12 пунктаў празь немагчымасьць скончыць гульні папярэдняга сэзону.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads