Ігуменскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігу́менскі раён (афіцыйная назва — Чэ́рвеньскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 31 870 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Ігумен.
Remove ads
Геаграфічнае становішча
Мяжуе з Барысаўскім, Бярэзінскім, Менскім, Пухавіцкім, Смалявіцкім раёнамі Менскай вобласьці і Асіпавіцкім раёнам Магілёўскай вобласьці.
Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пераважаюць вышыні 180—200 м, максымальная 209 м (на поўнач ад в. Валевачы).
Карысныя выкапні: некалькі радовішчаў будаўнічага пяску, гліны, бузаў, торфу.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 630 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 187 дзён.
Лясы (39% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, чорнаалешнікавыя.
Гідраграфія
Галоўныя рэкі — Волма, Вуса, Вуша. Найбуйнейшыя азёры — Пясковае, Дзікае, Лукова.
Насельніцтва
Гаспадарчая дзейнасьць
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, сьвінагадоўлі, птушкагадоўлі. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, рапс, лён, бульбу. Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, гарбарнай прамысловасьці. Рыбная гаспадарка «Волма».
Па тэрыторыі раёну праходзяць аўтамабільныя дарогі Менск — Ігумен — Магілёў, Мар’іна Горка — Ігумен — Смалявічы і інш.
Турыстычная інфармацыя
Захаваліся помнікі архітэктуры: палацава-паркавы ансамбль і касьцёл сьвятога Антонія (канец XVIII — пачатак XIX стст.) у в. Раванічы, палацавы комплекс і Сьвята-Траецкая царква (1668) у мястэчку Сьмілавічы.
Асобы
- У былым фальварку Убель (побач з сучасным пасёлкам Азёрны) нарадзіўся беларускі і польскі кампазытар Станіслаў Манюшка (1819—1872). На тэрыторыі санаторна-прафілякторнага комплексу «Волма» яму стаіць помнік.
- Ібрагім Канапацкі (1949, Сьмілавічы — 2005) — беларускі грамадзка-палітычны, культурны й рэлігійны дзеяч, гісторык, адзін зь лідэраў татарскага адраджэньня на Беларусі.
- Вячаслаў Шыдлоўскі (1913, в. Карзуны —1997) — мемуарыст, геолаг, мастак. [7]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads