Шацейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шацейка, Шадзейка (Жадзейка, Задэйка, Задыйка, Задыка, Затка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Скаціка (Scazciho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імя ліцьвінаў Шаціла; германскае імя Scazelo) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[2]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Sedeke[3].
Імя Schatko адзначалася ў 1391 годзе ва Ўроцлаве[4].
У Прусіі бытавала імя Seydike / Zaydicke (1408 і 1419 гады)[5]. Апроч таго, у Прусіі шырока бытавала прозьвішча Sadeyko[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Садэйка (Sadejko)[7].
У Чэхіі бытавала імя Šedik[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: und robeten des Szodeyken (11 чэрвеня 1418 году)[9]; Szodeyko (15 верасьня 1434 году)[10]; homines… sextus Szedeyko (1492 год)[11]; Матей Жадейковичъ (12 лютага 1505 году)[12]; Ян Шедеиковичъ[13], Жадеико Номиковичъ… Миколаи Шедеиковичъ[14], Петръ Шатеиковичъ[15] (1528 год); Милюк Задыикович (1 ліпеня 1542 году)[16]; Войтехъ Садикъ Станиславовичъ (1567 год)[17]; Кгриктеръ Жедейкевичъ (12 красавіка 1584 году)[18]; Иванъ Шадейко (24 жніўня 1599 году)[19]; na miejscu Jana Szateyki (1690 год)[20]; Zadeyki (1744 год)[21]; Jacek Zodyko (24 кастрычніка 1765 году)[22]; Zatkiewicz (1802—1803 гады)[23].
Remove ads
Носьбіты
- Жадзейка Номікавіч — баярын Ўпіцкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Пётар Шацейкавіч — вількійскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Шацейкавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[24]
Шадзейкі (Szadejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[25].
Шатэйкі (Szetejko) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[26].
Жадзейкі (Żadejko) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[27].
Задэйкі (Zadejko) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род[28]
Задзікі (Zadzik) гербу Кораб і Задыковічы або Задыкевічы (Zadykowicz, Zadykiewicz) гербу Любіч — шляхецкія роды Рэчы Паспалітай[29].
Жадкевічы (Żadkiewicz) гербу Ястрабец — шляхецкі род Рэчы Паспалітай, украінскія казакі[30].
Задзіковічы (Zadzikowicz) — шляхецкі род Рэчы Паспалітай зь Львова[31].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася вёска Задзейкі каля Шкудаў[32].
На 1904 год існавала вёска Шацькава ў Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[33].
Вёскі з назвай Жадзейкі існуюць на гістарычных Гарадзеншчыне, Лідчыне і Слонімшчыне. На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Шодзікі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads