Шаціла

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шаціла, Шатыла (Шацел) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Скацела або Скатул, пазьней Шэцэль або Шадэль (Scazelo, Scattulus[1], Schätzel, Schadel[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -шад- (-шат-) (імя ліцьвінаў Шацейка; германскае імя Scazciho) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Товтилу у Рудоминскои волости… Шатило (1440—1492 гады)[5]; смолняномъ… Митку Садилову… Митку Садиловичу (8 лютага 1510 году)[6]; бояринъ нашъ Шатило (30 траўня 1517 году)[7]; Шатило Анъцуховичъ[8], Шатило Якубович[9] (1528 год); Luka Szaczyłowycz (1558 год)[10]; z dziećmi Szaciła Budziłowicza… Marcin, Andrzey, Szaciło Zagornikowiczy (1561 год)[11]; Szaciło… Szaciłowicz (1565 год)[12]; Лукашъ Шатило… Миколай Шатило… Миколай Якубовичъ Шатило… Мартинъ Шатило… Петръ Шатило (1567 год)[13]; боярка вышей помененая Станиславовая Шетиловая… дочку свою на име Ганну Шетиловну (10 лютага 1590 году)[14]; поручникъ роты его милости пана Крыштофа Шатила — ротмистра его королевское милости панъ Войтехь Шатило (26 лістапада 1601 году)[15]; Анътонъ Шатило (1649 год)[16]; Pan Szaciło (30 чэрвеня 1652 году)[17]; Stanisław Szaciło[18], Jerzy Szacił na miejscu ojca[19] (1690 год); Szaciłowo (1744 год)[20]; Zyrowice… RP. Georgius Szatalowicz, Vic. et а Festis Concr. (1754 год)[21]; pan Ludwik Szaciłło (23 красавіка 1778 году)[22]; Szaciło Antoni (3 лютага 1909 году)[23].

Носьбіты

Шацілы — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Койданава[29].

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаўся шляхецкі род Шацілаў[30].

Белыя-Шацілы — літоўскі шляхецкі род[31].

Шаціла (Szacilo) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[32].

У 1523 годзе ўпаміналася пустаўшчына Шацілаўшчына (Шатиловщина) каля Цырына[33].

На 1903 год існаваў засьценак Шацілішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[34].

На 1904 год існавалі вёскі з назвай Шацілава на захадзе Вяземскага павету і ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[35].

На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Шацілы, на гістарычнай Рэчыччыне — места Шацілавічы.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads