Шат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шат (Шаць), Шад (Шадзь, Жад, Зад), Шата (Жат, Зат, Жоць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ската, пазьней Шат або Шад (Scato, Schat, Schad[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -шад- (-шат-) паходзіць ад гоцкага skadus 'ахінуты, абаронены'[3][a]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Сада (Sado[6]) і адпаведная іменная аснова -сад- (-сат-), якая паходзіць ад гоцкага saths 'насычаны, задаволены'[6]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Шацейка (Шадзейка), Шаціла (Шацел), Жадзьвін, Вішад. Адзначаліся германскія імёны Scazciho, Scazelo (Schätzel, Schadel), Saduinus, Wisadus[b].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Szader (Schader)[13]. Апроч таго, у Польшчы адзначаліся імёны Sed, Zedwyd, Schadwina[14].
У Прусіі бытавалі імёны: Sade / Zada (1385, 1393 і 1394 гады), Sadune, Sedeithe (1402 год)[15].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Жадка (Жадко) і Жадзен (Жаденъ)[16].
У Чэхіі бытавалі імёны Šad, Šedik[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Sade von Lawkisken… Zada von Laukisken (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[18]; купил чоловека зъ землею в Жижморскомъ повете на имя Жотя (22 ліпеня 1501 году)[19]; бояре путные к тому двору Мусницкому… Герман Шадевич (1 ліпеня 1542 году)[20]; sioło Sadewicz… Januszko Sadewicz przysiężny z Woytem synem (4 сьнежня 1554 году)[21]; Miklosz Żadowicz (1561 год)[22]; Яцъ Шадовичъ (1563 год)[23]; село Зберогы… Калихъ а Курило Щедевичи… Ивашко Жедевичъ (1566 год)[24]; на име Станислава Щеповича Шата (31 жніўня 1586 году)[25]; панъ Анъдрей Миколаевичъ Шедъ (3 ліпеня 1590 году)[26]; Федоръ Шедевичъ, волоки полъ; Андрей Шедь, волоки полъ (29 лістапада 1592 году)[27]; Zadziszki… Sadowicze… Zodow (1744 год)[28]; Żattowicz Feliciani Ignatij (8 лістапада 1757 году)[29]; wsiami pieniańskiemi Żodziewiczami (1784 год)[30]; Kazimierz Satowicz (1797 год)[31]; Franciszek Szato (1833 год)[32][c].
Remove ads
Носьбіты
- Андрэй Мікалаевіч Шад — гаспадарскі зямянін Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў 1590 годзе
- Даніла, Кузьма, Дзяніс, Іван, Андрэй і Саўка Шаты — жыхары вёскі Казлова (каля Полацку), якія ўпамінаюцца ў 1680 годзе[60]
- Апалёнія Задовічава (Apolonia Zadowiczowa) — жыхарка Вільні, якая ўпамінаецца ў 1700 годзе[61]
Шатовічы (Szatowicz) — вольныя людзі зь вёскі Ліпавай Буды (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[62].
Шацевічы (Szatewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Жыжмараў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[63].
Шадзевічы (Szadziewicz) гербу Тупая Падкова — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[64].
Затовічы (Zatowicz) гербу Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[65].
Жатовічы (Żatowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[66].
Сада (Sada) і Сэда (Seda) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[67].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Жадзішкі каля Мерачы, возера Жада каля Дзісны, фальварак Жадышкі ў Віленскім ваяводзтве і маёнтак Зодзішкі ў Ашмянскім павеце[68].
У 1522 годзе ўпаміналася зямля Жадзеўшчына каля Судэрвы[69].
На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Шадзі, на гістарычнай Ашмяншчыне — Жодзішкі.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -шад- (-шэд-) зь летувіскай мовы, а для асновы -жад- прызнае за найбольш адэкватнае žãdas 'мова, голас', žadė́ti 'абяцаць', žãdinti 'абудзіць; стымуляваць', žadùs 'схільны даваць абяцаньні'[4] (žãdas, žadė́ti і žãdinti фіксуюцца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[5])
- Таксама:
- Садзейка: чоловеки у Лынкгъменех… Садеика (27 чэрвеня 1498 году)[33], Sadeyko (1671—1681 гады)[34];
- Задзін, Задзен, Садзін (адзначалася германскае імя Sadin[35][36], у Чэхіі бытавала імя Šedina[37]): Hrinko a Zadzien Tryczewiczy… Zadzin Holubow. <…> Zadzin Naronowic… Zadzin Hawrilow. <…> Paczyna Zadynic (1558 год)[38], Stas Sadzinowicz (1641 год)[39];
- Садун (адзначалася германскае імя Sadon[40]): Saduny (1744 год)[28], у Польшчы адзначаецца прозьвішча Садановіч (Sadonowicz)[41];
- Шадзют: Nicolaus Szodyvthovycz (15 жніўня 1489 году)[42];
- Шэдварт: на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Шэдварт у летувізаванай форме[43];
- Задзівіл, Шэдвіл (адзначалася старажытнае германскае імя Sceadwala, пазьнейшае Shadwell[44]): Piotr Zadziwiłowicz (2 траўня 1558 году)[45], на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Шэдвіл (Schedwill)[46], у Прусіі шырока бытавала прозьвішча Schadwell[47];
- Жадвойна, Жадвойн (адзначалася старажытнае германскае імя Saduinus[48]): на землю пустую Задвоинишку… Жадвоинишъку (3 красавіка 1546 году)[49], Dawid Zadwoyn… Józeff Zadwoyn (1667 год)[50];
- Садгайла, Шадзігайла: в Михаила Шедикгоиловича (21 сакавіка 1499 году)[51], люди въ Ковенскомъ повете, въ Румшиской волости… Довкгля Садкгайловича (19 сьнежня 1522 год)[52];
- Шэдман (адзначалася германскае імя Sedeman[9], Schatteman[35][36]): Шэдмановіч (Szedmanowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[53];
- Задмін, Жадмін: Мате Жадминович (1537 год)[54], Pani Anna Zadminowa Woytkowska (1690 год)[55];
- Жадзімонт, Шадмонт (адзначаліся старажытныя германскія імёны Sudhmund[56] і *Sandemundus[57]): бояр ейшышских… Жодимонтовичы (1494 год, 19 студзеня 1526 году)[58], у XVI ст. існавала «сенажаць» Шадмонтышкі (Шадмонтышки) у Жамойцкім старостве[59]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads