Эйса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эйса (Ейса) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Іса, Гэйса або Эйса (Iso, Heyse, Eyse, Eisa[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[3][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Ізбут, Ісавін, Ісад, Ішман / Эйсман, Ізмунт / Эйсімонт (Эйсмант, Эйсмунт). Адзначаліся германскія імёны Isbodus, Isovin, Isada, Issmann / Eismann, Ismund / Eismund.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Hysinboldus, Izbracht, Isinger, Isinrich, Isintrud (Istrud), Izalda (Izolda, Isaldis, Isoldis)[7].
У Прусіі бытавалі імёны: Ayskawde[b] (1400 год)[9], Eyskant, Eyskor[c] (1400 год)[11]. У Інфлянтах у 1624 годзе адзначаўся шляхецкі род Эйсмутаў (Eismuth)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Павел Еисович (1524—1566 гады)[13]; Jeysy… Eysaie… Isowicze (1744 год)[14]; Petronela Ejsa (1820 год)[15][d].
Remove ads
Носьбіты
- Павал Эйсавіч — лідзкі баярын, які ўпамінаецца паміж 1524 і 1566 гадамі
На гістарычнай Рэчыччыне існуе вёска Гайшын.
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -эйс- зь летувіскай мовы eisà, eĩšena 'хада, спосаб хады'[4] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам слова ei̇̃sena упершыню фіксуецца толькі ў прускім слоўніку 1870—1874 гадоў[5], а слова eisà — толькі ў сучасным Вялікім слоўніку летувіскай мовы[6])
- Адзначалася старажытнае германскае імя Isgaudus[8]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Eiskeri[10]
- Таксама:
- Ісель, Ішаль (адзначалася старажытнае германскае імя Isula[16], Isilo[17]): Marianna Isielewicz (1847 год)[18], Andrzej Iszalewicz (1886 год)[19];
- Эйсен (адзначалася старажытнае германскае імя Isinus, пазьнейшае Eisen[16]): Эйсен (Eisen) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[20];
- Эйжвід: у Болцох 8 чоловековъ… Еижвидъ (1440—1492 гады)[21];
- Ішкалд (адзначалася старажытнае германскае імя Isgaudus[8]): именье на Исколти, на имя Дудичи (17 жніўня 1518 году)[22], на гістарычнай Наваградчыне існуе мястэчка Ішкальдзь;
- Эйскірт (адзначалася германскае імя Isgerd[23]): чоловековъ у Лынкгменскои волости… а Еискирта (27 чэрвеня 1498 году)[24];
- Эйшар (адзначалася старажытнае германскае імя Iser, пазьнейшае Eiser[25]): у інвэнтары 1738 году ўпаміналася дзяржава Эйшарышкі (Ейшеришки) у Троцкім ваяводзтве[26];
- Ішман (адзначалася германскае імя Issmann[27]): у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Ішманы (Ишманы) каля Прэнаў[28];
- Есімут (адзначалася германскае імя Eisenmut, Eisemuth[29]): людеи… въ Белскомъ повете… Наръко доилид з братьею своею Есимутовича (3 красавіка 1525 году)[30], у Інфлянтах у 1624 годзе адзначаўся шляхецкі род Эйсмутаў (Eismuth)[31];
- Айшнар (адзначалася старажытнае германскае імя Isinar, Isner[32]): до бояр Виленского повета… Одама Оишнаровича (25 ліпеня 1525 году)[33]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads