Ізмунт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ізмунт (Ісмант, Ішмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ізімунд або Ізмунд (Isimund, Isemund, Ismund[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Эйсімонт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Eisenmund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[6] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Helena Ismont (1772 год)[8]; Marianna Iszmont (1802 год)[9]; Regina Ismont (1814 год)[10]; Michał Ismont (1817 год)[11].

Remove ads

Носьбіты

Ізмунты-Жыбартылітоўскі шляхецкі род[12].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads