Эрнэст Ялугін
беларускі пісьменьнік, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрнэ́ст Ялу́́гін (нар. 19 лістапада 1936, в. Асінаўка, Пірагоўскі сельсавет, Дубровенскі раён — † 25 чэрвеня 2022, Менск[2]) — беларускі пісьменьнік, журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 19 лістапада 1936 году ў вёсцы Асінаўка. Пасьля вайны жылі ў Крычаве. У 1954 гаду скончыў сярэднюю школу, затым працаваў літаратурным супрацоўнікам аддзела ў Крычаўскай газэце «Шлях сацыялізму» (1954-1956). Удзельнічаў у рабоце мясцовага літаратурнага аб’яднаньня. Працаваў адказным сакратаром Амсьціслаўскай газэты «Калгасная праўда»( 1957-1960), быў старшынём літаратурнага аб’яднаньня пры ёй. Працаваў у Салігорску ў шматтыражнай газэце «За коммунистический труд» (1960—1961).
З 1961 году — літсупрацоўнік, адказны сакратар газэты «Знамя юности», выконваў абавязкі загадчыка аддзелу (1961—1966). Працаваў карэспандэнтам газэты «Сельская газета» (1966-69). З 1969 году працаваў карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва», з 1976 году літаратурны супрацоўнік аддзелу прозы, загадчык аддзелу крытыкі і мастацтва, адказны сакратар, і з 1978 па 1984 год намесьнік галоўнага рэдактара часопіса «Нёман».
У 1991—1992 гадах у складзе рэдакцыі газэты Беларускай Сацыял-дэмакратычнай Грамады «Менскі веснік»[3][4]. З 1991 па 1997 год — галоўны рэдактар штотыднёвіка «Наша слова». Сузаснавальнік Беларускай асацыяцыяі журналістаў у 1995 годзе[5].
Скончыў у 1962 годзе завочна катэдру журналістыкі філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1972 году ў Саюзе пісьменьнікаў БССР. Намесьнік старшыні Беллітфонду з 2006 па 2009 год.
Remove ads
Творчасьць
Аўтар нарысаў пра дзеячаў беларускай літаратуры і навукоўцаў: Васіля Быкава, Аляксандра Міронава, Адама Мальдзіса, Мікалая Улашчыка; гістарычнай аповесьці «Мсьціслаўцаў посах» пра аднаго зь першадрукароў Пятра Мсьціслаўца.
У дакумэнтальнай аповесьці «Без эпітафіі» пра жыцьцё і дзейнасьць Цішкі Гартнага (часопісны варыянт пад назвай «Пасьля небыцьця» у часопісе «Нёман») дакумэнтальна і мастацкімі сродкамі адлюстраваў гістарычны зрэз эпохі, на які прышлося жыцьцё Зьмітра Жылуновіча. Упершыню аднавіў цэльную асобу: паэта, пісьменьніка, рэвалюцыянэра і палітычнага дзеяча.
Эрнэст Ялугін таленавіты аўтар гістарычных раманаў. Першыя творы: аповесьць «Камяні Млечнага шляху», раманы «Мсьціслаўцаў посах», «Астравы», «Алжырская пастка» выходзілі вялікім накладам і пісьменьнік стаў папулярным. Адметнасьцю апошніх двух кніг «Ідзі і кажы», «Перад патопам» зьяўляецца тое, што прысьвечаны яны часам Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар распавядае ў ім пра падзеі Інфлянцкай вайны, калі заключалася Люблінская унія, што адбывалася за каралём Польшчы і вялікім князем ВКЛ Жыгімонтам Аўгустам.
Гістарычныя творы насычаныя бясспрэчнай інфармацыяй, багата дэтальнага апісаньня інтэр’ераў і экстэрʼераў палацаў і храмаў, зброі, паляваньня, забаў, цырымоній магнатэрыі, царкоўных рытуальных прыналежнасьцяў, адзеньня, прычосак, рознага начыньня, пітва і страў і іншага. «Ідзі і кажы» стваралася на працягу 20-ці гадоў. Аўтар карпатліва вывучаў творы айчынных і замежных гісторыкаў, мысьліцеляў і пісьменьнікаў; дасьледаваў розныя летапісы, хронікі, акты, дакумэнты, паданьні і інш. Раман «Перад патопам» спалучаны з раманам «Ідзі і кажы», але ў ім пададзены падзеі другой паловы ХVІ ст.
Аўтар сцэнараў дакумэнтальных тэлефільмаў «Мсьціслаў: звеньні часу» (1984), «Без эпітафіі» (1990).
Remove ads
Ушанаваньне памяці
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads