Асінаўка (Дубровенскі раён)
вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Асі́наўка[2] — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пірагоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 8 км на поўнач ад места Дуброўна, каля аўтадарогі (Р22) Ворша — Дуброўна — Асінторф, за 1 км на поўдзень ад міжнароднай аўтамагістралі Берасьце — Смаленск (у межах Беларусі — магістраль М1). Зьяўляецца станцыяй на чыгуначнай лініі Ворша — Смаленск.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вёска вядома з 18 стагодзьдзя як уласнасьць Сапегаў у Дубровенскім графстве Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага.[3]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 28 траўня 1772 году вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. 9 кастрычніка 1972 году ўтворана Аршанская правінцыя. З 22 сакавіка 1777 да 1 сьнежня 1796 у Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні (Магілёўскае намесьніцтва з 10 студзеня 1778 да 31 сьнежня 1796). З 31 сьнежня 1796 да 27 лютага 1802 Беларуская губэрня Аршанскі павет. З 27 лютага 1802 году ў Бабінавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. З 1840 году ў Аршанскім павеце.[4]
Вёска Асінаўка ў 1783 годзе уладаньне князя Пацёмкіна.[5] У 1857 годзе сяляне былі прыпісаны к Царкве Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі.[6] З 16 лістапада 1871 году пачаўся рух па Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы. Станцыя атрымала назву па бліжэйшай вёсцы.[7]
У 1910 годзе сялянскай грамадзе належала 95 дзесяціны зямлі. Сяляне вёскі адносіліся да прыходу Царквы Сьвятога Юрыя ў вёсцы Мардахі й уваходзілі ў Парчэвічаскае сялянскае таварыства.[8]
Наіноўшы час
З 14 верасьня 1917 году Магілёўская губэрня ў Заходняй вобласьці Расейскай рэспублікі. Уваходзіла ў склад Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918, з 1 студзеня 1919 году ў ССРБ, з 27 лютага ў РСФСР. З 11 ліпеня 1919 году Аршанскі павет у Віцебскай губэрні. З сакавіка 1924 году ў БССР і з 17 ліпеня Дубровенскі раён, Аршанская акруга, з 26 ліпеня 1930 году, Дубровенскі раён, БССР. З 15 студзеня 1938 году Дубровенскі раён (09.09.1946 год — 17.12.56 год Будзкі сельсавет, Арэхаўскі раён і да 6 студзеня 1965 году ў складзе Аршанскага раёну), Віцебская вобласьць.
20 жніўня 1926 году было прынята рашэньне аб будаўніцтве раённай электрастанцыі. 9 ліпеня 1927 году адбылася ўрачыстая закладка каля вёскі Арэхі Аршанскага раёну на Асінаўскім балоце першай чаргі Асінаўская ДРЭС ў 22 тыс. кВт. У Асінаўке месьцілася ўправа па будаўніцтву Асінаўскай раённай электрастанцыі «Асінбуд». Вузкакалейная чыгунка злучыла Асінаўскую электрастанцыю з пасёлкам Асінторф.[9] 8 лістапада 1930 г. запрацавала пад новай назвай Беларуская Дзяржаўная Раённая Электра-Станцыя (БелДРЭС).
Пад нямецкай акупацыяй зь сярэдзіны ліпеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 году. Тут дзейнічала падпольная група, якая ўваходзіла ў склад Асінторфскага падпольля.[10] З кастрычніка 1943 году ў зоне баявых дзеяньняў.
Remove ads
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя Асінаўка. Код станцыі: грузавая - 169007;[11] экспартная - 169100.[12]
- Расклад руху пасажырскіх цягнікоў па станцыі Асінаўка[13]
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1857 год — 28 чалавек;[6] 1897 год — вёска: 7 дамоў, 52 чалавекі; станцыя: 4 дамы, 33 чалавекі;
- XX стагодзьдзе: 1910 год — вёска: 7 дамоў, 32 мужчыны, 34 жанчыны; станцыя: 5 дамоў, 20 мужчын, 35 жанчын; станцыя: 4 дамы, 15 мужчын, 6 жанчын; [8] 1969 год — 56 дамоў, 183 чалавека;[14] 1995 год — 76 дамоў, 195 чалавек;
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 155 чалавек;
Асобы
- Іван Авекаў (19 траўня 1919 — 17 красавіка 1943, Данкаў, Ліпецкая вобласьць, Расея) — капітан авіяцыі, камандзір авіяэскадрыльлі. Герой Савецкага Саюзу 24 жніўня 1943 году.[15]
- Эрнэст Ялугін (19 лістапада 1936 — 25 чэрвеня 2022, Менск) — беларускі пісьменьнік
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads