Юры Сямёнавіч Гальшанскі
(пам. каля 1457) сын Сямёна Іванавіча Гальшанскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Сямёнавіч Гальшанскі (каля 1410 — каля 1457) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
Разам з братамі валодаў Гальшанамі, Глускам, Дубровіцай са Сьцепаньню, Раманавам у Аршанскім павеце, Станькавам і Жыцінам у Менскім павеце, Сьвіранамі, Шашоламі, Кроштамі ды іншым[8].
Remove ads
Біяграфія
З княскага роду Гальшанскіх, сын Сямёна Лютага.
Быў адным з арганізатараў абраньня вялікім князем Казімера Ягайлавіча ў 1440 годзе. У 1456 годзе, аднак, далучыўся да апазыцыі, якая хацела абраць вялікім князем Сямёна Алелькавіча.
Ажаніўся з Ульлянай невядомага паходжаньня, якая запісала ў памяньнік Кіеўска-Пячэрскай лаўры як свой род князёў Уладзімера Альгердавіча і Алельку Ўладзімеравіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Юліянія; памерла маладой, прылічаная да сьвятых
- Ганна, другая жонка Марціна Гаштольда
- Іван Дубровіцкі; удзельнік змовы супраць вялікага князя Казімера, пакараны сьмерцю ў 1481 годзе)
- Аляксандар, кашталян віленскі з 1493 году
- Васіль
- Юры
- Сямён, староста луцкі з 1490 году
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads