Раманаў (Магілёўская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рама́наў, Рама́нава (з 1918 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі. Цэнтар сельсавету Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1481 чалавек[2]. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Горак, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў).
Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў дамоўнай грамаце 1523 году пра замірэньне паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1529 годзе маёнтак набыў князь Астроскі і перадаў яго ў пасаг сваёй дачцэ, якая выйшла замуж за Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Раманаў увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1592 годзе Раманаўская воласьць знаходзілася ў заставе ў Яна Караля Хадкевіча. У 1647 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 56 двароў, дзеяла царква, працавалі вінакурня, млын, сукнавальня і карчма; існаваў аднайменны фальварак.
На 1759 год у Раманаве існаваў драўляны замак. Цэнтрам мястэчка быў Рынак, зьвязаны з замкам, з трох бакоў забудаваны жылымі дамамі. Тут стаялі касьцёл з плябаніяй, важніца і інш. Ад пляца радыяльна адыходзілі 4 вуліцы. Агулам было 115 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1774 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала мястэчка князям Дандуковым-Корсакавым. На 1785 год тут было 38 двароў, на 1880 год — 90 будынкаў (3 мураваныя і 87 драўляных), мураваная царква, вадзяны млын, вінакурня, сукнавальня, лякарня, паштовая станцыя, юдэйская малітоўная школа.
5 жніўня 1877 году ў Раманаве спыняўся Напалеон Орда, які зрабіў малюнак з панарамай мястэчка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Раманаве дзеялі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі расейскія царкоўна-прыходзкая школа і народная вучэльня, фэльчарскі пункт, пошта, гарбарны і клеяварны заводы, 7 кузьняў, 21 крама, піцейны дом; штогод праводзілася 4 кірмашы.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Раманаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Горацкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940 годзе тут працавалі кузьня, ветраны і мэханічны млыны, маслазавод, майстэрня рамонту сельскагаспадарчага інвэнтару, шавецкая майстэрня.
У Другую сусьветную вайну 12—13 кастрычніка 1943 году у баі за Раманаў з войскамі Трэцяга Райху ўпершыню бралі ўдзел ваяры 1-й Польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі.
На 1972 год у Раманаве было 210 двароў, на 1999 год — 506. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
- Мястэчка на старых здымках
- Царква, 1911 г.
- Царква, 22.07.1941 г.
- Неідэнтыфікаваная вуліца, 1941—1943 гг.
- Царква, 1941—1943 гг.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Раманаве працуюць пэдагагічная вучэльня, сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее мэмарыяльны комплекс, які складаецца з Музэю савецка-польскай баявой садружнасьці, магілы невядомых савецкіх і польскіх ваяроў, брацкай магілы савецкіх ваяроў, брацкай магілы польскіх ваяроў.
Страчаная спадчына
- Касьцёл (XVIII ст.)
- Сядзіба (XIX ст.)
- Царква Раства Багародзіцы
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads