Явірт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Явірт (Авірд, Явірд) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Аварт або Еварт, пазьней Эвэрд, Эвэрт, Эвірт або Авірт (Awart, Ewart[1], Everd[2], Ewert, Evert, Ewirth[3], Æwirth[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Awild) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[5], а аснова -верд- (-верт-, -вірт-) (імёны ліцьвінаў Верцека, Верцель, Гальвірд; германскія імёны Verdico, Wertel, Geilwird) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'[6].
Германскае паходжаньне імя Явірт сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Jewart[8].
У Прусіі бытавала імя Яварт (Явірд): Jowart (1428 год)[9], Jowirde (1446 і 1447 гады)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jawirte Saschnken zoen (23 студзеня 1406 году)[10]; Jawirde Laschuken son (13 чэрвеня 1406 году)[11]; панъ Станиславъ Овиръдовичъ (4 жніўня 1535 году)[12].
Remove ads
Носьбіты
- Явірт (Явірд) — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads