Явалод

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Явалод, Яўлад, Евалт (Овальт, Овэльт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Явалод — імя германскага паходжаньня, якое зьвязваюць з паўночнагерманскім імём Hávaldr[1]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Ewald[2] (Avald[3]). Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Явіл, Явільт, Явірт; германскія імёны Avila, Evilda, Ewert) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

У Польшчы XVI—XVII стагодзьдзях адзначаліся прозьвішчы Awold, Ewaldt, Ewaldowa (жаночае)[6].

У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Ewald[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: во Оугры Яволодоу и Ярополкоу… Ярополкоу и яволодоу в Галичи (Галіцка-Валынскі летапіс); послаша Яволода, боярина Володимеря (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[8]; служъба Евладовых: Михеи, а сыновъ его 2 — Иванъ, Тишъко (каля 1492 году)[9]; Гринь Яновичъ зъ Евладовъщины[10], Тихонъ Мацковичъ з дому Евладовщизны… Евладъ Прохновичъ Буйко… Андрей Кондратовичъ з дому Евладовщизны[11] (1567 год); Owaltówna (1723 год)[12]; Elżbieta Jewałt (1803 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

Овэльты (Owelt) і Овэльты-Авільскія (Owelt-Owilski) гербу Кетліч — літоўскія шляхецкія роды[15].

Зь імём Явалод як вытворным ад германскага (паўночнагерманскага) імя Ávaldr (Avald) зьвязваюць назву вёскі Яўладавічаў на гістарычнай Случчыне[16].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads