Ява (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ява (Ева) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Ава або Ева (Aevo, Evo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова еў- (аў-) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Явін (Авін), Яўбут, Яўлад, Явід, Явіл, Явільт, Явірт, Яўмонт. Адзначаліся германскія імёны Evin (Awin), Eubod, Ewald, Avid, Avila, Awild, Ewert, Eumund (Awimund).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Awa, Awelina, Ewert, Ewart (Jewart, Ewardus[3]), Jawita[4].
У Прусіі бытавалі імёны: Jawgede[5], Awyoth[6]. У 1590 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Ludouicus Auer[a], nobilis Prutenus, у 1611 годзе — Ernestus Auer, Nobilis Borussus, у 1615 годзе — Ludouicus Auer, Hinricus Auer, nobiles Borussi fratres[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iwan a Konon Jiewowiczy (1558 год)[9]; на име Криштофа Евовича (28 сакавіка 1585 году)[10][b].
Remove ads
Носьбіты
- Крыштоф Явовіч — служэбнік упіцкага зямяніна Яна Іванавіча Зарэцкага, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[27]
У XVI ст. існаваў «грунт» Явішкі (Явишки) у Жамойцкім старостве[28].
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Avierus[7]
- Таксама:
- Авейка (адзначалася старажытнае германскае імя Avico, Avecko[11]): Авейкен (Aweyken у 1390 годзе) — былая вёска каля Нойгаўзэну ў Прусіі[12];
- Яўша: Яўшы-Баневічы — літоўскі шляхецкі род[13];
- Авэр (адзначалася старажытнае германскае імя Avierus[14], Aver[15]): Авэровічы (Owerowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага ваяводзтва[16];
- Яўгад (адзначалася старажытнае германскае імя Aalgidis[17]): у Кнетонскои волости люди Овняне… а Евъкгада (1440—1492 гады)[18];
- Яўгінд, Аўгінт: землю дядка ихъ Евъкгиндову… тот Евъкгиндъ (16 красавіка 1496 году)[19], Петр Овкгинтович (1537—1538 гады)[20];
- Яўмін (адзначаліся старажытныя германскія імёны Eoman[21], Ouwaman[22] і Almin[23]): Явмин Кедбутович (1537 год)[24];
- Яўмуць (адзначалася старажытнае германскае імя Almoth[25]): подданый… Янушъко Евъмутевичъ (2 жніўня 1586 году)[26]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads