Верцель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верцель, Вірціла (Вірцель, Вірціль), Вірдзель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вердзіла, Вірдзіла, Верцела, пазьней Віртэле або Вэртэль (Werdila, Wirdilo, Vertello[1], Wirtele[2], Wertel[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -верд- (-верт-, -вірт-) (імёны ліцьвінаў Верцека, Гальвірд, Явірт; германскія імёны Verdico, Geilwird, Ewirth) паходзіць ад гоцкага wairths, стараверхненямецкага werd 'годны, пачэсны'[5].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wiertel, Wercel (Wercyl)[6].
У Прусіі бытавала імя Вірдзейка: Wirtel (1326 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Виртелишском селе (27 красавіка 1514 году)[8]; у Виртилишкахъ (27 траўня 1540 году)[9]; съ озер… Верцелишек… Верцелишекъ (1604—1610 гады)[10]; Michałła Werteła stawiłł… Hrehory Werteł (1621 год)[11]; Andrzej Michałowicz Wertel na miejscu Agaty Michałowej Wertelowej… Dawid Wertel… Jan Wertel… Jan Pawłowicz Wertel… Kazimierz Michałowicz Wertel… Krzysztof Pawłowicz Wertel… Matys Kasperowicz Wertel… Michał Jurewicz Wertel… Wojciech Pawłowicz Wertel… Ambroży Wiertel (1667 год)[12]; na miejscu P. Jerzego Wertela… Józef Wertel… Piotr Wertel… Samuel Wertel… Daniel Wertel (1690 год)[13]; Maciej Wirciłowicz (1801 год)[14]; zaścianek Wirdzieliszki (1909 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
Верцелі — парафіяне касьцёла ў Асьвеі на 1812 год[17].
Вертэлі (Wertel) — літоўскі шляхецкі род зь Сьвянцянаў[18].
Вертэль (Wiertel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[19].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся каралеўскае сяло Верцялішкі (Вертелишки) у Гарадзенскім павеце і фальварак Вертылішкі (Вертылишки) у Вількамірскім павеце[20].
На гістарычнай Гарадзеншчыне існуе вёска Верцялішкі, на гістарычнай Віленшчыне — хутар Вердзялішкі.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads