Явіл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яві́л, Явіла (Авіла) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Авіла, Авіл, Евіл, Явіла або Ювіла, пазьней Эвілі (Avila[1], Avill[2], Evil[3], Jovila, Juwilo, Ewili[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явільт, Явірт; германскія імёны Ewald, Evilda, Ewert) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[6], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[7].
Адпаведнасьць імя Явіл германскаму імю Jovila прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Juwel[9].
У Прусіі бытавала імя Явіл: Jowyl (1426 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Явило (каля 1341 году)[11]; послаша Псковичи послове… Явила Полуектовича… Явило (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[12]; [na] Owylath dictam (7 кастрычніка 1514 году)[13]; о йменя, на ймя Овилы (19 лютага 1555 году)[14]; з Овилъ (1567 год)[15]; Явило Кузьмичъ (27 верасьня 1599 году)[16]; Осипъ а Евило Кузьмичи (1599 год)[17]; Dmitrok Jawiłowicz z matką Tacianą (1668 год)[18]; Owile (1744 год)[19].
Remove ads
Носьбіты
- Явіл Палуектавіч — пскоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1327 годзе
- Явіла — пскоўскі пісар, які ўпамінаецца каля 1341 году
- Зьмітрок Явілавіч — падданы сяла Бабчы Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1668 годзе
Евелі (Jewel) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[20].
Эвілі (Ewil) — літоўскі шляхецкі род[21].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads