Ягуці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ягуці (Ягуць, Акут, Якуці, Яку́ць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Агут, Агуці або Акуці (Aaguth[1], Agut[2], Águti, Aguti[3], Akuti) — імя германскага паходжаньня[4][5]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[6], а аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) — ад гоцкага guþs 'Бог'[7], gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[8].
Германскае паходжаньне імя Ягудзь сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9].
У Прусіі бытавала імя Akutte / Jagutte / Jagotthe (1410 год)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Богдан, Микути, Якути, Стас, Станислав Ляховичи (1528 год)[11]; двор Видинишки… челядь невольная: Якгути и с трема сынъми, первый сынъ Степанъ, другий Станюл(ь), третий Юси (11 чэрвеня 1547 году)[12]; земли пустовские… Якудишъку (2 лютага 1553 году)[13]; Матеи, чоловекъ волъны, з жоною и з двема сынми на име Воитехомъ а Екутемъ, такъ же з двема дочками на име Кгенъдрутою а Барбарою (2 чэрвеня 1597 году)[14]; Maciej Jaguć (1743 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Якуці Ляхавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Ягутовічы (Jagutowicz) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[16].
Ягадовічы (Jagodowicz) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[17].
Акутовіч — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[18].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads