Ясьвід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ясьвід (Ашвід) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Асьвід або Эсьвід (Ásviðr, Asvidh[1][2], Asuidus[3], Asvid[4][5], Esvid[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова ас- (ос-) (імёны ліцьвінаў Осман, Асьміна, Ашнар; германскія імёны Osman, Osminna, Asinar) паходзіць ад гоцкага *anseis, германскага ans 'паганскае боства, ідал'[8][9], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[10].
Адпаведнасьць імя Асвайдзь германскаму імю *Oswid сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11].
Каля Пскова адзначалася мясцовасьць Ашвідава, назву якой зьвязваюць з германскім (паўночнагерманскім) імём Aswidh (Ásviðr)[12].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Шымъко Ясвидович[13], Матеи Ясвидовичъ[14], Гриц Юсвидовичъ[15] (1528 год); Oszwidow (1744 год)[16].
Remove ads
Носьбіты
- Шымка Ясьвідавіч — баярын Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мацей Ясьвідавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
У 1597 годзе ўпамінаўся маёнтак Ясьвідава ў Вількамірскім павеце[17].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads