Lachryma
самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost з альбома Skeletá (2025) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Lachryma» (з лац. — «сьляза», як кропля сьлязы ад плачу[3][4]) — самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 11 красавіка 2025 году. «Lachryma» стала другім самотнікам на будучым шостым студыйным альбоме гурта Skeletá.
У першы дзень рэлізу кампазыцыя дасягнула першага месца ў iTunes у Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Злучаных Штатах, Канадзе, Люксэмбургу, Нарвэгіі, Нідэрляндах, Партугаліі, Швэцыі, Фінляндыі й Францыі[5].
«Lachryma» стала найбольш пасьпяховай песьняй Ghost на iTunes, дасягнуўшы першага месца ў чартце па ўсім сьвеце (Worldwide iTunes) упершыню ў гісторыі гурта[6][7]. Часопіс Revolver уключыў песьню ў сьпіс «6 найлепшых песьняў цяпер: 4 красавіка 2025» («6 best new songs right now: 4/11/25»)[8].
Remove ads
Апісаньне
Пра будучы рэліз новага самотніка гурта 11 красавіка 2025 году стала вядома 8 красавіка таго ж году[9][10]. Афіцыйна рэліз быў абвешчаны 9 красавіка, сумесна з анонсам кліпа да самотніка[11][12].
Фрагмэнт песьні быў прадстаўлены 8 красавіка падчас этэру радыё-шоў Elliot in the Morning. Фрагмэнт дэманстраваў «сынтэзатарны ўступ» і «віхравыя гатычныя арганы»[13].
У лірычным пляне песьня намякае на вампірызм: «in the middle of the night it eats you», «ripping through every poem / like a vampire should»[13].
Паводле Табіяса Форге,
Яна [«Lachryma»] адкрываецца больш рыфава. І я мяркую, што <…> яна выглядае як «тыповы» мэшап Ghost, з аднаго боку цяжкі, а з другога — мае вялікі, напышлівы прыпеў. Гэта песьня пра самападман.
Арыгінальны тэкст (анг.)It opens with more of a riffage. And I guess now comes off as somewhat of a ‘typical’ Ghost mash-up, where it’s heavy on one end and met with a big, bombastic chorus. That’s a song about self-deceit.
— Табіяс Форге, інтэрвію доя Metal Hammer[14].
Remove ads
Відэакліп
10 красавіка Ghost выпусьцілі трэйлер да кліпа для песьні, які вельмі падобны на трэйлер фільма жахаў 70-х — 80-х гадоў[15]. У канцы трэйлера гучыць некалькі сэкундаў сынтэзатарнай музыкі з кампазыцыі, а ў апісаньні трэйлера гурт напісаў:
Мы хочам паведаміць вам, што вы заслалі свой ложак і цяпер будзеце плакаць у ім.
Арыгінальны тэкст (анг.)We wish to inform you that you’ve made your bed, and now shall cry in it.
— Ghost, Metal Sucks[15].
Remove ads
Сьпіс кампазыцыяў
Усе кампазыцыі выкананыя Ghost (для больш падрабязнай інфармацыі гл. Skeletá § Удзельнікі запісу).
Заўвагі
- Джын Ўокер — адзін з псэўданімаў Табіяса Форге (ён жа Папа V Пэрпэтуа, падрабязьней гл. Ghost).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads