Satanized
самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost (2025) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Satanized» (з анг. — «Сатанізаваны») — самотнік швэдзкага рок- / мэтал-гурта Ghost, рэліз якога адбыўся 5 сакавіка 2025 году[3]. Самотнік стаў першай працай «новага» саліста гурта — Папы V Пэрпэтуа.
«Satanized» ёсьць лід-самотнікам для будучага альбома гурта — Skeletá.
Remove ads
Апісаньне
«Satanized» зьяўляецца першым самотнікам, які выканаў Папа V Пэрпэтуа.
У песьні распавядаецца пра барацьбу чалавека з чымсьці й пра асабістае шкадаваньне з нагоды таго, што ён апантаны[4].
Відэакліп
2 сакавіка на афіцыйным YouTube-канале Ghost зьявіўся прамы этэр, які дэманстраваў білборд у Лас-Вэгасе, надпіс на ім «V is coming…» і лягатып гурта[5] (у той жа дзень фатаздымкі гэтага білборду зьявіліся таксама ў сацсетках гурта)[6][7]. Частка назвы этэру «Fumata…» перакладаецца з італьянскай мовы як «дым»[7]; у каталіцкай традыцыі белы дым з Сыкстынскай капэлі апавяшчае пра выбар новага Папы[7][8][9]. Празь некалькі гадзінаў каля білборду зьявіўся белы дым, які апавясьціў пра выбар Папы V.
4 сакавіка гурт прыслаў падпісантам «сакральнага сьпісу рассыланьня» паведамленьне пра новае відэа пад назвай «Satanized», «…Мы хочам паведаміць вам, што наш савет горада грахоў завершаны. Ушэсьце Папы V Пэрпэтуа непазьбежнае…». Рэліз відэакліпа адбыўся 5 сакавіка 2025 году, у сераду, а 12:00 паводле EST (а 8:00 паводле Менску).
Remove ads
Глядзіце таксама
- Impera — пяты студыйны альбом Ghost
Заўвагі
- Джын Ўокер — адзін з псэўданімаў Табіяса Форге (ён жа Папа V Пэрпэтуа, падрабязьней гл. Ghost).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads