Windows-1251
набор знакаў і кадаваньне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Windows-1251 – набор знакаў і кадоўка, якая зьяўляецца стандартнай 8-бітнай кадоўкай для моваў, якія выкарыстоўваюць кірыліцу (баўгарская, беларуская, македонская, расейская, сэрбская і ўкраінская мовы й іншыя) для вэрсіяў Microsoft Windows да 10-й вэрсіі. У мінулым карысталася даволі вялікай папулярнасьцю. Была створана на базе кадовак, якія выкарыстоўваліся ў раньніх «самапальных» русіфікатарах Windows у 1990 - 1991 гг. сумесна прадстаўнікамі «Параграфа», «Дыялогу» і расійскага аддзяленьня Microsoft . Першапачатковы варыянт кадоўкі моцна адрозьніваўся ад прадстаўленага ніжэй у табліцы (у прыватнасьці, тамака была значная колькасьць «белых плям»). Але быў варыятыўным і прадстаўленым у 6 формах ужываньня.
У сучасных праграмах аддаецца перавага Юнікоду (UTF-8). На 1 студзеня 2025 г. толькі на 0,2% усіх вэб-старонак выкарыстоўвалася Windows-1251[1].
Remove ads
Асаблівасьці
Windows-1251 выгадна адрозьніваецца ад іншых 8-бітных кірылічных кадовак (такіх як CP866, KOI8-R і ISO 8859-5) наяўнасьцю практычна ўсіх знакаў, якія выкарыстоўваюцца ў рускай тыпаграфіцы для звычайнага тэксту (адсутнічае толькі значок націску ); яна таксама зьмяшчае ўсе сымбалі для іншых славянскіх моў: украінскай, беларускай, сэрбскай, македонскай і баўгарскай.
Windows-1251 мае два недахопы:
- маленькая літара «я» мае код 0xFF (255 у дзесятковай сыстэме). З-за яе зьяўляецца шэраг нечаканых праблем у праграмах без падтрымкі чыстага 8-га біта, а таксама (значна больш часты выпадак) у праграмах, якія выкарыстоўваюць гэты код як службовы (у CP437 ён пазначае «непарыўны прабел», у Windows-1252 — ÿ, абодва варыянты практычна не выкарыстоўваюцца; у той час лік
1
, які ў дадатковым кодзе даўжынёй 8 біт выкарыстоўваецца ў праграмаваньні як спэцыяльнае значэньне). Такі ж самы недахоп мае і KOI8-R, але ў ёй 0xFF абазначае загалоўны цьвёрды знак, які ўжываецца рэдка (толькі пры напісаньні аднымі толькі вялікімі літарамі). - адсутнічаюць знакі псэўдаграфікі, наяўныя ў CP866 і KOI8 (хоць для саміх Windows, для якіх яна прызначаная, у іх не было патрэбы, гэта пагаршала несумяшчальнасьць двух кадовак, якія выкарыстоўваліся ў іх).
Таксама як недахоп можа разглядацца асобнае разьмяшчэньне літары «ё», тады як астатнія знакі разьмешчаны строга ў алфавітным парадку. Гэта ўскладняе праграмы лексыкаграфічнага ўпарадкаваньня.
Сынонімы: CP1251; ANSI (толькі ў рускамоўнай АС Windows).
Remove ads
Табліцы
Першая палова табліцы кадоўкі (коды ад 0x00 да 0x7F) цалкам адпавядае кадоўцы ASCII. Лічбы пад літарамі абазначаюць шаснаццатковы код адпаведнага сымбалю ў Юнікодзе.
Кадоўка Windows-1251
- Табліца асноўнага кода ASCII
- Табліца пашыранага кода ASCII
Іншыя варыянты
(Паказаныя толькі адрозныя радкі, паколькі ўсё астатняе супадае.)
Афіцыйная кадоўка Amiga-1251 (Amiga Inc., 2004)
Афіцыйная кадоўка KZ-1048 (казахскі стандарт)
Дадзеная кадоўка зацьверджаная стандартам СТ РК 1048—2002 і зарэгістраваная ў IANA як KZ-1048[3][4].
Чуваскі варыянт Windows-1251
Татарскі варыянт Windows-1251
Гэтая кадоўка была афіцыйна прынятая ў Татарстане ў 1996 годзе.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads