Інфармацыйна-аналітычны цэнтар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інфармацы́йна-аналіты́чны цэ́нтар — дасьледчая ўстанова Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, заснаваная ў 1950 годзе ў якасьці Рэспубліканскага дому навукова-тэхнічнай прапаганды.
Паводле 9-га артыкула Палажэньня аб ІАЦ 2006 году, кіраўнік ІАЦ прызначаецца прэзыдэнтам Беларусі на прапанову кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта[4]. На 2018 год у склад ІАЦ уваходзіла кіраўніцтва сацыялягічных дасьледаваньняў, якое ладзіць пакватэрныя, экспэртныя, вулічныя, тэлефонныя і сеціўныя апытаньні[5] . ІАЦ ажыцьцяўляў сумесныя дасьледаваньні з 8 грамадазнаўчымі ўстановамі 5 дзяржаваў:
- трыма ўстановамі Расеі, сярод якіх Інстытут сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў Расейскай акадэміі навук, Расейскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі і Ўсерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Расеі;
- 5 установамі 4 дзяржаваў Азіі — Цэнтар стратэгічных дасьледаваньняў пры прэзыдэнце Азэрбайджану, Казахстанскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў пры прэзыдэнце Рэспублікі Казахстан, Нацыянальны інстытут стратэгічных дасьледаваньняў Кыргыскай Рэспублікі і 2 кітайскія ўстановы (Кітайская акадэмія сучасных міжнародных адносін Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі Кітаю, Кітайскі цэнтар дасьледаваньняў сучаснага сьвету пры Цэнтральным камітэце Камуністычнай партыі Кітаю)[6].
18 лютага 2019 году стала вядома, што праз 2 месяцы Цэнтар ліквідуецца, а яго функцыі перадаюцца створаны Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў. Маёмасьць і памяшканьні ІАЦ пераходзяць да БІСД. Памеры штату інстытуту не раскрываюцца. Два пункты ўказу аб БІСД засакрэчаныя: «для службовага карыстаньня»[7].
Remove ads
Паўнамоцтвы
Паводле 7-га артыкула Палажэньня аб ІАЦ 2006 году, «ІАЦ у мэтах выкананьня ўскладзеных на яго задачаў мае права»:
- «запытваць і бязвыплатна атрымліваць неабходную інфармацыю ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацыяў і фізычных асобаў»;
- «заключаць у межах сваёй кампэтэнцыі грамадзянска-прававыя дамовы з дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і фізычнымі асобамі;
- праводзіць сацыялягічныя апытаньні насельніцтва;
- утвараць часовыя навуковыя калектывы, прыцягваць на дамоўнай аснове спэцыялістаў для правядзеньня неабходных дасьледаваньняў»;
- «ажыцьцяўляць рэдакцыйна-выдавецкую дзейнасьць, выпускаць і распаўсюджваць друкаваную, аўдыё- і відэапрадукцыю, інфармацыйныя і іншыя матэрыялы;
- узаемадзейнічаць з айчыннымі і замежнымі аналітычнымі і навукова-дасьледчымі арганізацыямі ў вывучэньні праблемаў і зьяваў сацыяльна-палітычнай сфэры і ва ўсталяваным парадку арганізоўваць стажыроўку сваіх работнікаў у адпаведных замежных арганізацыях;
- са згоды кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ствараць, рэарганізоўваць і ліквідаваць арганізацыі, падначаленыя ІАЦ»[4].
Remove ads
Задачы
Згодна з 6-м артыкулам Палажэньня аб ІАЦ 2006 году, задачамі ІАЦ ёсьць:
- «аналіз унутрыпалітычных працэсаў, ацэнка палітычнай сытуацыі ў краіне і падрыхтоўка прапановаў, накіраваных на аптымізацыю ўзаемінаў між дзяржаўнай уладай і грамадзтвам;
- аналіз крыніцаў магчымых палітычных канфліктаў, распрацоўка захадаў прадухіленьня разьвіцьця палітычных крызісаў;
- распрацоўка стратэгіяў і тэхналягіяў утварэньня іміджу палітыкаў;
- вывучэньне электаральных перавагаў насельніцтва ў пэрыяды выбарчых і іншых грамадзка-палітычных кампаніяў;
- аналіз стану міжнародных дачыненьняў, геапалітычных зьмяненьняў у глябальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспэктах, падрыхтоўка рэкамэндацыяў па ўмацаваньні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у сьвеце;
- падрыхтоўка прапановаў і рэкамэндацыяў па ўдасканаленьні палітычнага рэгуляваньня эканамічных і сацыяльных працэсаў;
- аналіз і выпрацоўка прапановаў па праблемах ўзаемадзеяньня дзяржаўных органаў у сацыяльна-палітычнай сфэры;
- правядзеньне маніторынгавых і апэратыўных сацыялягічных дасьледаваньняў;
- сыстэмны маніторынг сродкаў масавай інфармацыі, падрыхтоўка прапановаў аб павышэньні эфэктыўнасці інфармацыйнай палітыкі;
- вывучэньне шляхоў удасканаленьня ідэалягічнай працы, інфармацыйна-мэтадычнага забесьпячэньня ідэалягічнай і палітычнай дзейнасьці дзяржаўных органаў;
- падрыхтоўка рэкамэндацыяў па выкарыстаньні Інтэрнэту для арганізацыі і правядзеньня грамадзка-палітычных кампаніяў;
- падрыхтоўка інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па пытаньнях дзяржаўнай палітыкі»[4].
Remove ads
Мінуўшчына
У 1950 годзе Дзяржплян БССР заснаваў Рэспубліканскі дом навукова-тэхнічнай прапаганды, які ў 1959 годзе перайменавалі ў Інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды. У 1968 годзе Савет міністраў БССР перападпарадкаваў яго сабе пад назвай Беларускі навукова-дасьледчы інстытут навукова-тэхнічнай інфармацыі і прагнозу. У студзені 1995 году яго перападпарадкавалі Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пад назвай Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу (Белінфармпрагноз). 13 верасьня 1996 году прэзыдэнт А.Лукашэнка падпісаў Указ аб яго пераўтварэньні ў Інстытут сацыяльна-палітычных дасьледаваньняў (ІСПД), які 13 верасьня 2006 году паводле Ўказу № 570 перайменавалі ў Інфармацыйна-аналітычны цэнтар[8].
За 2016 год ІАЦ правёў 82 грамадзкія апытаньні, зь іх 48 абласных і 34 агульнакраёвыя. Сярод гэтых апытаньняў было 47 анкетных, 24 тэлефонныя, 8 пакватэрных і 3 сеціўных. Агулам апыталі 57 154 чалавекі, зь іх 24 660 (43%) па тэлефоне, 18 258 (32%) пакватэрна, 13 088 (23%) па анкетах і 1148 празь Сеціва[9].
Кіраўнікі
- Іван Антановіч (1993—1995)
- Алег Праляскоўскі (10 студзеня 2008 — 4 сьнежня 2009)
- Аляксей Гусеў (в.а.; 4 сьнежня 2009 — 4 лістапада 2010)
- Аляксандар Базанаў (4 лістапада 2010 — 18 ліпеня 2014)
- Аляксей Дзербін (з 18 ліпеня 2014 году)
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads