Агова
вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аго́ва[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Стругі. Уваходзіць у склад Ляскавіцкага сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. На поўнач ад вёскі праходзіць аўтамабільная дарога М10.
Remove ads
Назва
Агі або Ага (Agi, Ago) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
У 2014 годзе жыхар Янава Юры Селязьнёў выявіў у пясчаным кар'еры каля Агова на глыбіні 13 мэтраў крэмневыя рэчы. У 2018 годзе беларускія археолягі сабралі знаходкі ў Агове і прадставілі дасьледаваньні на навуковых канфэрэнцыях, дзе навукоўцы зь Нямеччыны і Францыі пацьвердзілі старажытнасьць артэфактаў. Геолягі з БДУ на чале з Аляксандрам Матузкам прыйшлі да высновы, што рэчы па геалягічных адкладах мелі ўзрост да 250 тыс. гадоў (Дняпроўскае абледзяненьне), што адсоўвала дату засяленьня Беларусі на 100 тыс. гадоў назад. Збор рэчаў з Агова налічваў звыш 2-х тыс. знаходак. Сярод іх былі рубіла, чопэры памерам да 7,5—10 см, пікі і адшчэпы. Адпаведныя знаходкі былі аднымі з найбольш старажытных помнікаў ва Ўсходняй Эўропе і мелі адпаведнікі толькі ў Нямеччыне[3].
14 сакавіка 2024 году навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Аляксандар Вашанаў паведаміў, што знаходкі выявілі на пагорку каля Агова на глыбіні ад 3-х да 12 мэтраў у тры слаі. Пасьля дасьледаваньня ўзораў з дапамогай оптыка-стыпуляванага люмінісцэнтнага датаваньня вызначылі, што напластаваньне перастала бачыць сонечнае сьвятло прынамсі 400 тыс. гадоў таму за часам ніжняга палеаліту, які адносіцца да найстаражытнейшага пэрыяду ў гісторыі чалавецтва. Сярод знаходак былі скрэблы і нуклеюсы, а таксама пласьціны з далікатнай апрацоўкай. Жыхары дадзенага помніка эпохі ніжняга палеаліту былі старэйшымі за нэандэртальцаў, якім у Эўропе папярэднічаў гайдэльбэрскі чалавек. Пры гэтым археалягічны помнік быў падобным да помнікаў у Саксоніі і на Каўказе[4][5].
У XIX ст. Агова ўваходзіла ў склад Пінскага павету Менскай губэрні[6].
Remove ads
Насельніцтва
- 1909 год — 567 чалавек у вёсцы Агове і 19 чалавек у маёнтку Агове[7]
- 1999 год — 342 чалавекі
- 2009 год — 284 чалавекі
Геалёгія
За 2 км на захад ад вёскі знаходзіцца Агоўскае радовішча пяску. Паклад у выглядзе 3 лінзаў зьвязаны з канцова-марэннымі адкладамі дняпроўскага зьледзяненьня.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads