Алелька Ўладзімеравіч
(пам. 1454) князь кіеўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́лька (Аляксандар) Уладзі́меравіч (? — па 1 лютага 1454[5], Кіеў[6]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Князь слуцкі і капыльскі (па 1398—1440), князь кіеўскі (1408—1411[5], 1440—1454). Заснавальнік княскага роду Алелькавічаў.
Remove ads
Імя
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olelkonis Wlodzimirowicz[7], Allexandri alias Olelko Wlodimyrowicz[8] (1 верасьня 1431 году); Alexandri alias Olelko [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[9].
Біяграфія
Сын кіеўскага князя Ўладзімера, унук Альгерда. Па сьмерці бацькі валодаў Слуцкім і Капыльскім княствамі.

У пачатку XV ст. атрымаў ад Вітаўта Кіеўскае княства за падтрымку ў змаганьні зь Сьвідрыгайлам (аднак у 1422 годзе страціў гэтую пасаду). У 1411 годзе выдаў прывілей Кіеўскаму кляштару дамініканаў.
У 1417 годзе пры падтрымцы Вітаўта ажаніўся зь ягонай унучкай Настасьсяй, дачкой маскоўскага князя Васіля і Соф’і Вітаўтаўны.
Вёў бесьперапынныя войны з татарамі, баронячы ад іх паўночныя межы дзяржавы[6]. Браў удзел у складаньні Мельнскага міру (1422 год), а таксама ў выправе Вітаўта на Ноўгарад (1428 год). Па сьмерці Вітаўта прэтэндаваў на сталец.
У грамадзянскую вайну (1432—1437) спачатку быў прыхільнікам Сьвідрыгайлы Альгердавіча. У 1432—1433 гадох пэўны час быў на баку Жыгімонта Кейстутавіча, потым зноў Сьвідрыгайлы[5]. У 1433 годзе Жыгімонт зьняволіў Алельку ў Кернаве, а ягоных жонку і сыноў Сямён і Міхал — ува Ўцяне. Магчыма, у Алелькі быў і трэці сын — Аляксандар.
Па сьмерці Жыгімонта (1440 год) зноў прэтэндаваў на сталец. Новаабраны вялікі князь Казімер перадаў яму Кіеўскае княства, потым места Асьцёр.
Перад сьмерцю прыняў схіму пад імем Аляксей. Спачыў ў Кіеўска-Пячэрскай лаўры.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads