Альбэрта Джылярдына
італьянскі футбаліст і трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альбэрта Джылярдына (па-італьянску: Alberto Gilardino; нар. 5 ліпеня 1982 году, Б’ельля, Італія) — італьянскі футбаліст і трэнэр, гуляў на пазыцыі нападніка. Мае выступы за нацыянальную зборную Італіі. Чэмпіён сьвету 2006 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Джылярдына пачаў сваю кар’еру ў «П’ячэнцы» ў сэзоне 1999—2000 гадоў. За гэты сэзон ён правёў 17 матчаў у лізе й забіў 3 галы. Наступны сэзон гулец правёў у «Вэроне», якая купіла яго за 5 мільёнаў эўра, забіўшы толькі 5 мячоў за два сэзоны ў клюбе, адгуляўшы 39 матчаў у лізе.
Ягоная кар’ера на міжнароднай арэне пачалася ў 2002 годзе, пасьля таго, як яго прадалі ў «Парму» за 12 мільёнаў эўра, задаволіўшы запыт былога трэнэра «Вэроны» Чэзарэ Прандэльлі. У новым клюбе Альбэрта пачаў спраўна забіваць галы. 17 ліпеня 2005 году Джылярдына быў прададзены ў «Мілян» за 24 мільёны эўра. Ён забіў 17 мячоў за «Мілян» у чэмпіянаце, але ня здолеў праявіць сябе ў Лізе чэмпіёнаў, ні забіўшы ніводнага мячу ў 12 сустрэчах.
25 траўня 2008 году спартовы дырэктар «Фіярэнтыны» Панталео Корвін пацьвердзіў, што дамоўленасьць зь «Мілянам» па набыцьці Джылярдына дасягнута, і 28 траўня Альбэрта перайшоў у склад флярэнтыйскага клюбу за 15 мільёнаў эўра, падпісаўшы пяцігадовы кантракт. Галоўны трэнэр «Фіярэнтыны» Чэзарэ Прандэльлі раней працаваў з Джылярдына ў «Парме».
30 сьнежня 2011 году Джылярдына пасьпяхова прайшоў мэдабсьледаваньне ў «Джэноа»[4] і 4 студзеня 2012 году падпісаў кантракт з генуэзцамі тэрмінам на 4,5 году[5]. 31 жніўня 2012 году гулец перайшоў у «Балёньню» на правах гадавой арэнды[6][7].
5 ліпеня 2014 году было абвешчана пра пераход гульца ў ктайскі клюб «Гуанчжоў Эвэргранд» за 5 млн эўра[8]. Да гэтага ў кітайскі клюб быў запрошаны партнэр Альбэрта па зборнай Італіі Алесандра Д’яманці. 25 студзеня 2015 году Альбэрта накіраваўся ў «Фіярэнтыну» на правах арэнды.
Міжнародная
Джылярдына гуляў за зборную Італіі ў 2004 годзе на Алімпійскіх гульнях у Атэнах, атрымаўшы бронзавы мэдаль. Ён таксама перамог разам са зборнай на моладзевым чэмпіянаце Эўропы па футболе ў 2004 годзе. На дадзены момант Джылярдына зьяўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі моладзевай зборнай Італіі (да 21 году).
Альбэрта ўваходзіў у склад зборнай Італіі на чэмпіянаце сьвету ў 2006 годзе. Ён адгуляў першыя два матчы, забіўшы зборнай ЗША, і выйшаў на замену ў паўфінальным матчы супраць зборнай Нямеччыны, у дадатковы час уразіўшы каркас брамы й аддаўшы галявы пас на Алясандра Дэль П’ера, які ўсталяваў канчатковы лік 2:0. 17 кастрычніка 2007 году Джылярдына прыняў капітанскую павязку ў Даніеле Дэ Росі, калі яго замянілі ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, які скончыўся перамогай на карысьць Італіі зь лікам 2:0.
Remove ads
Дасягненьні
Клюбныя
«Мілян»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2007
- Уладальнік Супэркубку УЭФА: 2007
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2007
«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2014
Міжнародныя
Італія:
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads