Баські

вёска ў Турынскім сельсавеце Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Баські́[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На пачатку ХХ ст. Баські знаходзіліся ў складзе Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, тут было 33 двароў.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Баські займалі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баські абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

На 2002 год у Баськах было 28 двароў. Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • каля 1901 году — 247 чал.
  • 2002 год — 40 чал.
  • 2009 год — 45 чал.[3]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads