Бобінка
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бо́бінка[2] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Вярховіцкі сельсавет.
Месьціцца за 37 км на паўночны захад ад Камянцу, за 70 км на поўнач ад Берасьця, за 25 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Мясцовай аўтадарогай Н-390 злучаецца зь вёскай Амелянец. За 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі працякае рака Палічна.
Remove ads
Гісторыя
- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Вярховіцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі 106 рэвіскіх душ, вёска ў складзе маёнтку Бабінка, які належаў абшарніцы Прыемскай.
- 1897: паводле перапісу 27 двароў, 220 жыхароў, дзейнічала хлебазапасная крама. Непадалёк разьмяшчаўся аднайменны маёнтак, у якім налічвалася 2 двары, 6 жыхароў.
- 1905: у вёсцы 239 жыхароў, у маёнтку 10 жыхароў.
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Амелянецкім сельсавеце Кляшчэльскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны загінуў 1 жыхар вёскі.
- 1945: у Высокаўскім раёне.
- 1950: арганізаваны калгас «Савецкі пагранічнік».
- 1952: у калгасе імя Кірава.
- 1954: у Бушміцкім сельсавеце.
- 1960: 230 жыхароў.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1968: у Каленкавіцкім сельсавеце.
- 1970: у калгасе «Зара».
23 чэрвеня 2011 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Каленкавіцкага ў склад Вярховіцкага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 135 жыхароў; 1999 год — 51 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 18 двароў, 42 жыхары; 2010 год — 26 жыхароў
Інфраструктура
У складзе СВК «Амелянец».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads