Більмоны
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Більмо́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Гарачы. Уваходзяць у склад Лаздунскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Біліман або Більман (Biliman, Billmann) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
У другой палове XIX стагодзьдзя вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 35 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Юрацішкі Радкевіча. У 1897 годзе 71 жыхар, 49 дзесяцін зямлі. У 1909 годзе 10 двароў, 74 жыхары.
У 1921—1939 гадах вёска (13 двароў, 70 жыхароў) у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
3 12 кастрычніка 1940 году вёска (21 двор, 95 жыхароў), у Бачэшніцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну.
3 канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупаваная немцамі.
3 1950 году ў калгасе «Новы сьвет», пазьней у калгасе імя С. М. Кірава. 3 16 ліпеня 1954 году ў Лаздунскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 годзе 134 жыхары. У 1999 годзе 35 двароў, 75 жыхароў.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 75 чалавекі
- 2009 год — 41 чалавек[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads