Юрацішкі

мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юрацішкі
Remove ads

Юра́цішкі[2] — мястэчка ў Беларусі, каля ракі Чапунькі. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1303 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 16 км на паўночны ўсход ад Іўя, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Юрацішкі (лінія Ліда — Маладэчна); аўтамабільныя дарогі на Іўе, Валожын, Ашмяны.

Хуткія факты

Юрацішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Remove ads

Назва

Тапонім Юрацішкі ўтварыўся ад асабістага імя або сугучнага прозьвішча.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Юрацішкі ўпамінаюцца ў пачатку XVІ стагодзьдзя як мястэчка ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У розны час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні М. Гаштольда, Р. Няміры, Копацяў.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі спалілі Юрацішкі. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) мястэчка пэўны час займалі швэдзкія войскі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрацішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Касьцялоўскіх, пазьней Радкевічаў. З пабудовай чыгункі Маладэчна — Ліда за 4 км ад Юрацішак адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. На 1866 год у мястэчку было 23 дамы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Юрацішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Юрацішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Юрацішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва.

У 1939 годзе Юрацішкі ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам раёну (з 1944 году — у Маладэчанскай вобласьці). У 1957 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1960 годзе Юрацішкаўскі раён расфармавалі, мястэчка ўвайшло ў склад Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 197 чал., у тым ліку 100 каталікоў і 97 праваслаўных[7]; 1869 год — 233 чал.[8]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 244 чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1,7 тыс. чал.[10]; 2006 год — 1,5 тыс. чал.[11]; 2008 год — 1,5 тыс. чал.; 2009 год — 1501 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 1341 чал.[13]; 2017 год — 1328 чал.[14]; 2018 год — 1303 чал.[1]

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
Камсамольская вуліцаІвейская вуліца
Першамайская вуліца ?3 мая вуліца
Савецкая вуліцаТрабская вуліца

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Перамяненьня Пана (1937)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads