Більман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Більман, Біліман (Пілеман, Піліман), Білмен — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Біліман, пазьней Більман або Пілеман (Biliman, Billmann, Pielemann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова біл- (імёны ліцьвінаў Біліка, Білін, Більвін; германскія імёны Biliko, Bilin, Biliwin) паходзіць ад гоцкага *bili 'баявая сякера'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Дзерман, Есьман, Мангерд; германскія імёны Derman, Esmann, Mangerðr) — ад германскага man 'чалавек'[3].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Балътромеи Билмановичъ (1565 год)[4]; Войтехъ Матеевичъ Билмановичъ (1567 год)[5]; Bilmanowna (1671—1681 гады)[6]; Bilmony (1744 год)[7]; Jozef Bilman (1780—1795 гады)[8]; Marianna Biłmien (1804 год)[9]; Maciej Bilimon (1824 год)[10]; Marianna Bilmon (1825 год)[11]; Bilman Edward (29 сьнежня 1904 году)[12].

Remove ads

Носьбіты

  • Балтрамей Більмановіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
  • Войцех Мацеевіч Більмановіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
  • Ганна, Рыгор, Канстантын, Стэфан, Вольга, Ян і Ігнаці Пілеманы (Pilemon) — уладальнікі гаспадарак у Дайлідаве каля Празарокаў на 1931 год[13]
  • Ігнаці, Канстантын і Стэфанія Піліманы (Pilimon) — уладальнікі гаспадарак ў Дайлідаве на 1931 год, у Старыне каля Плісы на 1933 год і ў Сахновічах каля Празарокаў на 1936 год[13]

Більманы гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род[14] зь Віленскага ваяводзтва[15].

Більманы або Більміны гербу Порай — літоўскі шляхецкі род[16].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Більмоны.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads