Велямічы
вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Велямі́чы[1] — вёска ў Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 5 км на поўнач ад Давыд-Гарадку, за 4 км на захад ад Турскога, за 2 на ўсход ад Альпеню. Велямічы ўваходзяць у склад і зьяўляецца цэнтрам Веляміцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У архіўных крыніцах упершыню ўзгадваюцца ў 1392 годзе разам зь вёскай Альшаны. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. Землямі ў вёсцы валодалі Ранцэвічы, Ляшкевічы-Зяновічы-Альпенскія і іншыя шляхецкія роды.
З 1921 году ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР. У 1943 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі спрабавалі спаліць вёску, забілі 16 мясцовых жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 95 двароў, 530 жыхароў; 1897 год — 161 двор, 1234 жыхары (перапіс)
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 240 двароў, 1557 жыхароў; 1939 год — 288 двароў, 2504 жыхароў; 1941 год — 419 двароў, 1676 жыхароў; 1970 год — 556 двароў, 2037 жыхароў; 1980 год — 2015 жыхароў; 1996 год — 685 двароў, 2004 жыхары; 1999 год — 1875 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 689 двароў, 1825 жыхароў; 2010 год — 1636 жыхароў
Remove ads
Мікравёскі
Традыцыйная вёска дзеліцца на 3 мікравёскі:
- Рагі — усходняя частка вёскі;
- Баранья — цэнтральная частка вёскі;
- Шляхта — заходняя частка вёскі.
Інфраструктура
Аддзяленьне сувязі, сярэдняя школа і бібліятэка пры ёй, два ясьлі-садкі, дзяцяча-юнацкая спарныўная школа, дом культуры, бібліятэка, пяць магазінаў, кавярня «Журавінка», комплекс бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне «Беларусбанку», праўленьне КСУП «Веляміцкі» (былы калгас «За Радзіму»).
Геаграфія
Вёска месьціцца на паўночным беразе возера Сіяцы, за 5 км на поўдзень ад Давыд-Гарадку і за 30 км на паўночны ўсход ад Століна.
Інфармацыя для турыстаў
У кірунку Давыд-Гарадку нападалёк ад вёскі знаходзіцца група археалягічных помнікаў «Велямічы». Падчас археалягічных раскопак там былі знойдзеныя сотні пахаваньняў. Самыя раньнія зь іх адносяцца да пачатку хрысьціянскай эры. Былі знойдзеныя прадметы побыту таго часу: гліняны посуд, жалезныя нажы, а таксама бронзавыя ўпрыгожаньні і іншыя прадметы. Рэшткі сьлядоў пасяленьняў плямёнаў зарубінецкай культуры таксама былі знойдзеныя недалёка ад могільнікаў.
Помнікі архітэктуры

- Царква Сьвятога Ільлі Прарока. Пабудаваная ў 1881 годзе на месцы царквы 1724 году пабудовы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads