Вераскава

вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вераскава
Remove ads

Ве́раскава[1] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Плісы і Нёману. Уваходзіць у склад Любчанскага пасялковага савету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

На пачатку XVI стагодзьдзя маёнтак належаў гаспадарскаму маршалку Юр’ю Юр’евічу Неміровічу. У 1541 г. адышоў Настасьсі Глябовічавай, дачцэ мцэнскага намесьніка Вацлава Неміровіча і жонцы Мікалая Глябовіча, сына полацкага ваяводы Станіслава Глябовіча. У 1557 г. быў запісаны яе дачцэ Раіне Красоўскай. У дакумэнце 1557 г. прыгадваюцца баяры-шляхта Іван і Ісай Князевічы і Якуб Андрэевіч Калечыц (Каліціч) Хадасовіч, які служыў ураднікам, ці намесьнікам вераскоўскім, меў ад Глябовічавай зямельнае наданьне Калечыцы і зьяўляўся продкам шляхецкага роду Калечыцаў. У 1567 г. Вераскава належала Раіне Мікалаеўне Глебовічаўне і яе мужу Якубу Красоўскаму і Рэгіне Насілоўскай, ўнучцы Вацлава Неміровіча і жонцы полацкага кашталяна Юрыя Дэшпат-Зяновіча, якія выстаўлялі з маёнтка ў войска ВКЛ васалаў-коньнікаў у панцырным узбраеньні, або "па-казацку". У наступныя гады Вераскава перайшло да сына Зофіі зь Неміровічаў, ваяводы полацкага Станіслава Давойны, а ў 1576 г. разам "з маёнткамі баяр-шляхты" да ваяводы віленскага Мікалая Радзівіла Рудога. У XVII стагодзьдзі цэнтар вераскоўскай воласьці ў складзе маёнтка Далятычы князёў Радзівілаў.

У XIX ст. маёнтак Дыбоўскіх, Брахоцкіх.

6 траўня 2004 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Вераскоўскага сельсавету вёску перадалі ў Любчанскі пасялковы савет[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 334 чалавекі
  • 2008 год — 418 чалавек
  • 1999 год — 531 чалавек

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Бровар і гаспадарчыя пабудовы (XIX ст.)
  • Капліца-пахавальня Брахоцкіх (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы ансамбль Брахоцкіх (XIX ст.)
  • Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (XIX ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads