Верцялішкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верцялі́шкі[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Лазоўцы. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Найбуйнейшы сельскі населены пункт вобласьці.
Remove ads
Назва
Вердзіла, пазьней Вэртэль (Werdila, Wertel) — імя германскага паходжаньня[2][3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Remove ads
Гаспадарка
На 2013 год торфабрыкетная вытворчасьць «Верцялішкі» мела магутнасьць торфабрыкетнага цэха на 40 000 тонаў брыкету за год, для якой патрабавалася здабываць 90 000 тонаў торфу[7].
Гісторыя
У 1919—1939 гадох — у складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
Насельніцтва
- 1999 год — 3127 чалавек
- 2007 год — больш за 3000 чалавек[8]
- 2010 год — 3282 чалавекі
- 2015 год — 3250 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads