Вярэйка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вярэйка (Верыка), Варэйка (Варыка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Верыка або Варака (Wericho, Werica, Waraco) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вер- (-вар-, -вір-) (імёны ліцьвінаў Вірбольт, Вірконт, Вірмонт; германскія імёны Virboldus, Werecundus, Vermunt) паходзіць ад германскага *war(j)a-, war(i)n 'абарона'[2].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wierko (Wierka, Wierek)[3].

У Прусіі бытавала імя Варыка (Вірыка): Wyrike (1390 год)[4], Wariko (1394 год)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: служобъ людеи… Юреи Вереиковичъ (23 траўня 1539 году)[6]; село Ворейково (1554 год)[7]; Ian Wierykowicz (12 кастрычніка 1561 году)[8]; село Сычи… Труць Верейковичъ (1566 год)[9]; Iacobus Wareyko… Anna Woreykowna (1697 год)[10]; Katarzyna Wereyko (1758 год)[11]; do jm. p. Werejki skarbnika wendeńskiego (1782—1784 гады)[12]; Dominik Waryko (9 лютага 1791 году)[13].

Remove ads

Носьбіты

Вэрыкі (Weryk) — прыгонныя зь вёсак Мартышунаў, Біюнаў і Жаўгедаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[15].

Вярэйкі (Werejko) і Верыковічы (Wierzykowicz) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага павету[16].

Вэрыкі (Weryka) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Барысава[17].

Вярэйка (Werejko, Wierejko) і Верка (Wierka) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[18].

На 1904 год існавала вёска Верэйка (Вярэйка) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[19].

На 1906 год існавала вёска Варэйкі ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[20].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Вярэйкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads