Віганд Альгердавіч
(пам. 1392) князь кернаўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віганд[4] або Вігунт (у каталіцтве Аляксандар; каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь кернаўскі і куяўскі.
Атрымаў ва ўдзельнае валоданьне ад свайго брата Ягайлы Кернаў і Чачэрск, у пасаг ад жонкі — Інаўроцлаўскую, Быдгашцкую і Тучнаўскую землі.
Remove ads
Імя
Віганд (Wigand) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigand (Wigant)[7].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Wigand (31 кастрычніка 1382 году[8])[9]; Alexandro vel Vigunth Kiernoviensi (20 лютага 1387 году)[10]; Nos Allexander alias Wygunth dei gracia dux Kernoviensis (3 траўня 1388 году)[11]; Alexandro alias Vigunt (25 траўня 1391 году)[12]; Wigandus (1392 год)[4]; Allexandri dicti Wigunt (2 лютага 1395 году)[13]; Вигонтъ (Цьвярскі летапіс)[14].
Remove ads
Біяграфія
Сын вялікага князя літоўскага Альгерда ад другой шлюбу з Ульлянай Цьвярской, малодшы брат і паплечнік вялікага князя літоўскага Ягайлы.
У 1385 годзе падтрымаў Ягайлу пры падпісаньні ў Крэве уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім. У 1386 годзе разам зь іншымі братамі спадарожнічаў Ягайлу ў час яго паездкі ў Польшчу. 15 лютага 1386 году ў Кракаве разам з Ягайлам прыняў каталіцкі хрост. Ужо ў лютым 1387 году ўпамінаецца як князь кернаўскі.
У час фэўдальнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскам 1389—1392 гадоў паміж Вітаўтам і Скіргайлам падтрымліваў апошняга. У 1390 годзе разам з Скіргайлам пацярпеў паразу ад аб’яднаных сілаў Вітаўта і крыжакоў. У 1391 годзе ачоліў выправу літоўскага войска на Прусію, дзе няўдала аблажыў замак Нойгартэн.
Ажаніўся ў 1390 годзе зь Ядвігай Апольскай, дачкой сылескага князя Ўладзіслава Апольскага.
Памёр у Вільні, спачыў у Віленскай катэдры[15].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads