Вігмант
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вігмант (Вімунт, Вімант, Вімунць, Вегімонт), Вігмунд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вігмунт, Вікмунд або Вімунд, пазьней Вігмонт, Вэгемунд або Вімонт (Wigmunt, Vighmund[1], Wicmund, Wihmunt, Wimund, Wigmont[2], Wegemund, Vimont[3]) і Мундывік (Mundivicus[4], Mundivech) — імёны германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігайла, Вігунт, Лодвік; германскія імёны Wigelo, Wigunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[7], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[8] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[9].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[10] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на леитевъ жижморскихъ, на Вегимонта (27 траўня 1496 году)[12]; Сутко Вымонътович (1528 год)[13]; Roman Wigmont… Jan Wigmont (1765 год)[14]; Marianna Wigmont (1805 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Вігмунд Мэрсійскі († 840) — кароль Мэрсіі
- Вігмунд († 854) — арцыбіскуп Ёрку
- Вігмунд († паміж 903 і 909) — біскуп Дорчэстэру
- Сутка Вімантавіч — цельшаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Раман і Ян Вігманты — шляхцічы Полацкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў попісе 1765 году
- Ільдэфонс Вімунць (Wimuńć) — уладальнік гаспадаркі ў Станкоўшчыне каля Падбярэзьзя на 1938 год[16]
Вімунт (Vimunt) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[17].
На тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Вігмант у летувізаванай форме[18].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads