Віганд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віганд, Вігант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Віганд або Вігант (Wigand, Wigant) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigand (Wigant)[3].
У 1610 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Laurentius Christophorus Wigandi, fratres, Regiomontani Borussi, у 1621 годзе — Laurentius Wigandus, Regiomontanus Borussus[4]. У ваколіцах Мэмэлю бытавалі прозьвішчы Wigand (Wiegand, Wiegant)[5] і Wigant[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: panny Wygantowny (23 лютага 1601 году)[7]; паномъ Александромъ Викгантомъ, войскимъ Оршанскимъ… паномъ Викгантомъ (5 лютага 1631 году)[8]; Benjamin Wigandus, Vilnensis Lithvanus (1648 год)[9]; Walenty Wigantowicz (1821 год)[10].
Remove ads
Носьбіты
- Віганд Марбурскі (паходзіў з Марбургу або Марыенбургу) — нямецкі храніст XIV стагодзьдзя, аўтар Хронікі Віганда
- Віганд — каталіцкае хроснае імя Вітаўта (1350—1430), князя гарадзенскага і троцкага, пазьней вялікага князя літоўскага
- Віганд (Вігунт) Альгердавіч (каля 1372 — 28 чэрвеня 1392) — князь кернаўскі, сын вялікага князя літоўскага Альгерда
- Станіслаў Вігант — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[11]
- Ганна Выгантаўна Барнаўская — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1614 годзе[12]
- Станіслаў Андрэевіч Вігант з Ганя Давідовіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, судьдзя гродзкі вількамірскі ў 1648—1649 гадох, падстароста вількамірскі ў 1648—1649 гадох[13]
- Герман Германавіч Вігант — уладальнік зямлі на 1889 год з ваколіцаў Цельшаў[14]
Выгант (Wygant) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Віганцы.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads