Вік (імя)
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вік, Віга — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Вік або Віга (Wic, Wigo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віг- (-вік-) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Вігіла (Вікула, Вігель), Віганд (Вігант), Вігайла (Вігал), Вігерд, Вігінт, Вігунт (Вігонт), Вігер, Вігмант (Вімант), Вікерат, Барвік, Гоўдвік, Кірвік, Лодвік, Матывік, Мандывік, Ядвіга, Урвік. Адзначаліся германскія імёны Wigilo (Wigulo, Wiegel), Wigand (Wigant), Wigelo (Wigal), Wigerd, Wigent, Wigunt, Wiger, Wigmont (Vimont), Wicrat (Wigerat), Barwic, Goldwig, Kerwic, Lodwich, Matouigius (Mathwig), Mundivicus, Hadwig Urwick.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Wik (Wiko), Wigil (Wiglo, Wikel, Wegil), Wigand (Wigant), Wiksza, Wibert, Wigard, Wigel, Wikhard (Wikard), Wicher (Wiker), Adwiga (Edwiga, Adwigis, Edwigis), Alwig (Elwig), Detwig, Gerwig (Gerwik, Girwik), Halwig (Helwig, Helwigis), Jadwiga (Jedwiga, Hadwiga, Hedwiga, Hedwig, Hedwigis), Herwik (Erwik, Harwik), Hertwig (Hartwik, Hertwik), Hildewigis, Łodwig (Łodwik, Łodwich, Lodwig, Lodwik, Ludewig, Ludowig, Ludwig, Ludwik, Ludwich, Lodewicus, Lodowicus, Lodwich)[3].
У Чэхіі гістарычна бытавалі германскія імёны Vikl, Vicman (Vykman), Vikart, Vikéř, Hartovik, Ludvík[4].
У Прусіі бытавалі імёны Wigel[a] (1382 і 1394 гады)[6], Berwicke[b] (1362 год)[8], Erwicke / Harwicke[c] (1364 год)[10], Nerwyk / Nerwike / Nerwicke / Nerweke / Nerewig / Norwig[d] (1330, 1359, 1374, 1376, 1389, 1396, 1406 гады)[14]. У 1619 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Theodorus Wick, Regiomontanus Borussus[15].
У рускіх берасьцяных граматах адзначалася германскае імя Вігар[16].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Якубъ Викъ (1528 год)[17]; людеи в повете Биръштаньскомъ на имя… а Янеля Викговича (па 1 траўня 1532 году)[18]; Jasz Wigewicz (1558 год)[19]; бояре путные волости Неменъчинъское… Езофъ Виковичъ (30 ліпеня 1560 году)[20]; бояринъ Станиславъ Виковичъ (1569 год)[21]; Wikowicz (1671—1681 гады)[22][e].
Remove ads
Носьбіты
- Якуб Вік — бельскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юры Багданавіч Віковіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1584 годзе[36]
- Ганна Міхайлаўна Віковіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1584 годзе[37]
- Мікалай Янавіч Віковіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1584 годзе[38]
- Настасься Паўлаўна Радвіловіч Якубава Віковіча — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1592 годзе[39]
Вік (Wik, Wic) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[40].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся дзяржава Вігі каля Коўна і маёнтак Вігушкі ў Ашмянскім павеце[41].
На 1906 год існавала вёскі Вікішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[42].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Вігі, на гістарычнай Ашмяншчыне — Вігушкі, у гістарычнай Прусіі — Вікен, Вікяў і Вікішкен.
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wigelo[5]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Berwick[7]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Erwic (Harwicus)[9]
- Таксама:
- Вігін (адзначалася старажытнае германскае імя Wikin[5]): Helena Wigin (1798 год)[23];
- Вікун: pana Jarosza Stanisławowicza Wikuna (1569 год)[24], Samuel Wikun… Jan Wikun (1667 год)[25], Antoni Wikun x; Józef Wikun (21 жніўня 1780 году)[26];
- Вігіт (адзначалася германскае імя Wiggett[27], Vigitus[28][29]): Якубъ Викгитовичъ (1567 год)[30];
- Вікбальд, Выбалт (адзначалася старажытнае германскае імя Wicbold, Wibald[31]): Wybałtowicz (1861—1864 гады)[32], у гістарычнай Прусіі існуе вёска Вікбальд;
- Вікавід: люди… Виковиды / Висовиды (3 красавіка 1525 году)[33];
- Нордвік (адзначалася старажытнае германскае імя Nordwic[34]): на 1904 год існавала сядзіба Нордвік у Ельнянскім павеце Смаленскай губэрні[35]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads