Альгердавічы

княжацкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альгердавічы — галіна вялікакняскай дынастыі ў Вялікім Княстве Літоўскім ў XIV—XVI стагодзьдзях, нашчадкі вялікага князя Альгерда[1]. Галіна Гедзімінавічаў. Сын Альгерда Ягайла даў пачатак дынастыі Ягайлавічаў.

Хуткія факты Краіна паходжаньня, Першы з роду ...

Прозьвішча

Алгерд, Алгерт, Олгард, Алгард, Алгарда, Алгарт, Галгерд або Галгард (Algerd[2], Algeard[3][4][5], Algerðr[6][7], Algert[8], Olgard[9], Algardus[10], Algardis[11], Algart[12], Hallgerðr[13], Halgardus[10]) — імя германскага паходжаньня[14]. Іменная аснова ал- (імёны ліцьвінаў Алігут, Альмін, Аламунт; германскія імёны Algut, Almin, Alamunt) паходзіць ад гоцкага alls 'увесь, кожны'[15], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Wisgeard, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[16].

Адпаведнасьць імя Альгерд германскаму імю Olgard (Olgardus) сьцьвердзіў мовазнаўца і літаратуразнаўца-мэдыявіст Аляксандар Бразгуноў[17].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads