Вісгайла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вісгайла (Вісагайла, Візгайла, Віжгайла, Віжгайл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гелвіса або Галвіс (Gelvisa, Galoisus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віс- (-віз-, -веш-) (імёны ліцьвінаў Вісігерд, Вісімунт, Вішымут; германскія імёны Wisigard, Wisemund, Vismuot) паходзіць ад гоцкага wis 'мудры, абазнаны', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2]. Такім парадкам, імя Вісгайла азначае «жвавая мудрасьць»[3].
У Прусіі бытавала імя Вісігал (Вісгайл): Wissegal (1339 год)[4], Wysgail (1394 год)[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Віжгала (Wiżgała)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Vesegele (15 чэрвеня 1260 году)[7]; чоловекъ Визкгаило (22 чэрвеня 1415 году[8] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[9]; Визкгаилу семъица[10], Визкгаилова удова[11], Визкгаило[12], а земля Визкгаилова[13] (1440—1492 гады); praesentibus testibus strenuis Towthwyl et Wesgal (1461 год)[14]; Воитехъ Вижъкгаилъ (1528 год)[15]; Петр Визгоилович (1537 год)[16]; чоловекъ ихъ на имя Високгоилъ Високгоиловичъ (25 ліпеня 1539 году)[17]; Високгоил (27 траўня 1543 году)[18]; Matthias Wyzgayło (1635 год)[19]; Christophorus vero Wysgayło (1648—1649 гады)[20]; Georgius Wizgayło, Parochus (1643 год)[21]; Pan Paweł Wyzgayło (1667 год)[22]; Nicolaus 3tius Wiżgaylo (1675—1677 гады)[23]; Wisgayły (1744 год)[24]; Antoni Wizgieło (1826 год)[25].
Remove ads
Носьбіты
- Візгайла — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Войцех Віжгайл — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Візгайлы (Wizgajło) гербу Адравонж[26] — літоўскі шляхецкі род.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads