Гаўдзін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаўдзін (Голдзін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гаўдзін або Гаўдзен (Gaudin, Gaudenus) і Голдзін (Goldine) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[2] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gołdyn[4].

У Прусіі бытавала імя Гаўдын (Гаўдэн): Gaudyn (1340 год)[5], Gauden (1356 год)[6], Gaudine (1360 год)[6], Gaudenne (1389 год)[5], Gawdyn (1396 год)[5], Gawdine (1401 год)[5], Goldyn / Goltenne[7].

Адпаведнасьць прускага імя Gaudenne германскаму імю Gaudenus прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[8].

У Польшчы ў XVII—XVIII стагодзьдзях адзначалася прозьвішча Gaudyn (Gauden)[9].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: verschreibt den Preussen Gaudini (1284 год)[10]; въ Своротве выслужилъ земль пустовъскии на имя Борутевъщину, Кгольдиновъщину (29 кастрычніка 1546 году)[11]; Franciscus Gaudynowicz (1752 і 1753 гады)[12]; Obrąb Brywerow… Piotr Gaudzin y Stywran, Kraslawscy (1 лютага 1765 году)[13].

Remove ads

Носьбіты

На 1906 год існавала вёска Гальдзіны ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[14].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads