Грабяні (Гомельская вобласьць)

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Грабяні́[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 9 км на паўднёвы захад ад Стадолічаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Грабяні ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Грабянёўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вядомы з 1881 году. З пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.

З 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 5 жыхароў.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 19 двароў, 170 жыхароў; 1917 год — 37 двароў, 227 жыхароў (у тым ліку 217 беларусаў, 10 украінцаў); 1940 год — 71 двор, 309 жыхароў; 1978 год — 139 двароў, 453 жыхары; 1998 год — 135 двароў, 369 жыхароў; 1999 год — 380 жыхароў; 2000 год — 153 двары, 397 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 318 жыхароў

Інфраструктура

Рамонтныя майстэрні, лясьніцтва, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку «Беларусбанк», 2 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Грабяні».

Інфармацыя для турыстаў

  • Помнік землякам. У 1968 годзе пастаўлены помнік.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads